У Камітэце дзяржаўнай бяспекі назвалі «чарговы качкай» інфармацыю аб прыбыцці ў Менск ваеннага самалёта з Лівіі, як мяркуецца, з Муамарам Кадафі і членамі яго сям’і.

«Гэта чарговая качка. Тут іншых каментароў быць не можа», — заявіў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антонавіч.

Паводле інфармацыі інтэрнэт-рэсурсу«Беларускі партызан», 26 верасня ў Мінск з Лівіі прыбыў ваенны самалёт. На яго борце знаходзіліся каля 15 чалавек. Як паведамляюць крыніцы «Беларускага партызана», самалёт неадкладна загналі ў ангар, дзе і адбылася выгрузка. «Па непацверджаных пакуль дадзеных, самалёт сустракалі дыпламаты. Арганізацыяй прыёму рэйса з Лівіі займаўся КДБ. Сярод супрацоўнікаў мінскага нацыянальнага аэрапорта папаўзлі чуткі, што ў самалёце прыбыў ні хто іншы, як сам Кадафі і члены яго сям’і», — піша рэсурс.

На просьбу пракаментаваць дадзеную інфармацыю прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных адказаў: «Без каментароў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?