28.09.2011 / 21:01

Згарэў «Кірмаш сэксу» 5

Пацярпелі некалькі чалавек, якія там начавалі, уся прадукцыя знішчаная.

Капенгагенскі гандлёва-выстаўны цэнтр KB Hallen, у якім рыхтавалася да адкрыцця мерапрыемства пад назвай «Кірмаш сэксу-2011», раніцай 28 верасня амаль цалкам згарэў, паведамляе Copenhagen Post Online.

У будынку абрынулася цэнтральная секцыя даху, дым ад пажару быў бачны на некалькі кіламетраў вакол.

Паводле папярэдніх ацэнак,

уся прадукцыя, выстаўленая вытворцамі і прадаўцамі прадукцыі для дарослых, была цалкам знішчаная.

Пры гэтым

пацярпелі некалькі чалавек, якія засталіся начаваць
у комплексе, бо з раніцы збіраліся адкрываць выставу.

Пажарныя пазней распавялі, што на пэўным этапе былі ўпэўненыя, што ім удалося ўзяць пашырэнне агню пад кантроль, аднак полымя дабралася да асабліва гаручых экспанатаў, і пажар зноў набраў сілу.

У выніку мясцовыя выратавальныя службы засяродзіліся на тым, каб не даць полымю распаўсюдзіцца на навакольныя будынкі.

0
Gorliwy Litwin / Адказаць
28.09.2011 / 23:09
Bóg zaplać
0
Kažemaks / Адказаць
29.09.2011 / 00:33
Гарліваму Літвіну. Яшчэ адно польска-нацысцкае рыла вылезла? А па-беларуску напісаць слабо?
0
911244 / Адказаць
29.09.2011 / 09:14
Кара небесная неотвратима
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру