У Кобрыне ў выніку няшчаснага выпадку загінуў 43-гадовы муляр. Труп мужчыны быў знойдзены 27 верасня каля 10 раніцы на дне ліфтавой шахты шматпавярховага дома, што будуецца па вуліцы 700-годдзя Кобрына.

Па папярэднім заключэнні судова-медыцынскай экспертызы, смерць жыхара Кобрына наступіла ў выніку адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы. Рабочы, які дапамагаў рабіць мур, упаў у шахту ліфта.

Следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці праводзіць праверку па дадзеным факце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?