Нямецкія СМІ паведамляюць, што канцлер Нямеччыны Ангела Меркель

мае намер увечары 29 верасня сустрэцца ў Варшаве з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.
У польскай сталіцы 29–30 верасня будзе праходзіць саміт «Усходняга партнёрства».

У ведамстве федэральнага канцлера не сталі хаваць, што

Берлін дэманстратыўна выказвае падтрымку апанентам рэжыму Лукашэнкі,
паколькі не збіраецца больш мірыцца з тым, як афіцыйны Мінск ставіцца да прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Апроч таго, крыніцы ў атачэнні Ангелы Меркель сцвярджаюць, што

Нямеччына можа выступіць за больш жорсткія санкцыі ў адносінах да палітычнага кіраўніцтва Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?