28.09.2011 / 21:29

Часовы ўрад Лівіі дапаможа шукаць датычных да выбуху самалёта над Локербі

Міністр юстыцыі часовага ўрада Лівіі Махамед аль-Алагі заявіў, што ён гатовы працаваць з шатландскімі ўладамі, каб знайсці датычных да выбуху самалёта над Локербі у 1988 годзе, акрамя адзінага чалавека, асуджанага за выбух.

«Мы будзем супрацоўнічаць у гэтым напрамку з тымі, хто мае якія-небудзь факты, у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі», — дадаў ён.

Лайнер амерыканскай авіякампаніі Pan Am быў падарваны над шатландскім мястэчкам Локербі у 1988 годзе,

загінулі 270 чалавек. Адзіным асуджаным па справе быў Меграхі, які выйшаў на волю два гады таму пасля таго, як лекары дыягнаставалі, што ён памрэ ад раку прастаты на працягу двух месяцаў.

Яго вызваленне выклікала гнеўную рэакцыю ў Вялікабрытаніі і ЗША і папрокі на адрас Лондана ў тым, што Меграхі быў вызвалены ў абмен на абяцанне рэжыму Кадафі аб паглыбленні супрацоўніцтва з брытанскай нафтавай карпарацыяй ВР.

У лютым экс-міністр юстыцыі Лівіі Мустафа Джаліл, які стаў прэм’ер-міністрам у паўстанцкай пераходнай нацыянальнай радзе, заявіў, што

Кадафі асабіста аддаў загад узарваць самалёт над Локербі ў снежні 1988 года.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру