Заведзена крымінальная справа ў дачыненьні да яшчэ аднаго актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». У Воршы ў “нанясеньні антыўрадавых графіці на гарадзкія сьцены” вінавацяць 18‑гадовага Сержука Гумінскага.

24 сьнежня хлопца затрымалі ля дому, дзе ён пражывае, ды адвезьлі ў міліцыю. Спачатку Сяржук лічыўся падазраваным у гэтай справе, а 12 студзеня яму прад’явілі афіцыйнае абвінавачаньне паводле артыкулу 314 «Псаваньне дзяржаўнай маёмасьці». Паводле гэтага артыкулу хлопцу пагражае тры месяцы калёніі агульнага рэжыму ці штраф.

Перад мясцовымі выбарамі С. Гумінскі быў зьбіты супрацоўнікамі міліцыі, а калі ён прыйшоў па тлумачэньні ў пастарунак, яго адразу адвезьлі ў суд. Хлопца абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 156 Адміністрацыйнага кодэксу) і непадпарадкаваньні міліцыі (арт. 166). Судзьдзя Бондараў пакараў хлопца трыма суткамі арышту. Яшчэ ў залі суду Сяржук абвесьціў галадоўку.

У чаьцвер павінна высьветліцца, ці будзе справа Гумінскага перададзена ў суд, ці будзе спыненая. Сам хлопец спакойна ставіцца да магчымага суду, кажучы, што яго не запалохаеш рэпрэсіямі.

Фота з сайту mfront.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?