Том Уэйтс для нашай культурнай прасторы — персона найважнейшая. Ягоныя

песні роўненька ўкладаюцца ў паняцце «душэўнасць».
Крытэраў душэўнасці ніхто не ведае, але вызначаюць яе адразу і назаўжды.

Дык вось — Том Уэйтс «душэўны». І пры гэтым ад ідэі ехаць на постсавецкую прастору маэстра рашуча адмовіўся. А дарма — больш адданых прыхільнікаў, чым тут, у Уэйтса няма. Напрыклад, для рэтраспектыўнай патройнай складанкі «Orphans» музыку давялося выкупаць некаторыя трэкі назад у расійскіх калекцыянераў.

Затое ў кастрычніку з’явіцца новы студыйны альбом Тома Уэйтса — першы ад 2004 года. За гэты час

голас спевака прасеў яшчэ глыбей
, тэксты сталі яшчэ кранальнейшымі, а 
з саміх запісаў хочацца выбіваць пыл, настолькі старымі і пыльнымі яны гучаць.
Але ў выпадку Тома Ўэйтса гэта камплімент.

У інтэрнэце з’явіўся ўжо другі сінгл — паслухаўшы абодва, і Bad as Me, Back in the Crowd, можна лёгка зразумець, што

сучасны Уэйтс — гэта ўсё той жа алкагольна-філасофскіВіні Пух
(як любяць называць яго ў нас) з ягонымі блукалкамі-сапелкамі і такой порцыяй душэўнасці, што
пара ўжо яму даваць званне Народнага артыста Усходняй Еўропы
.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?