Вядомы расійскі актор Міхаіл Яфрэмаў падпісаў паштоўку Змітру Дашкевічу. Ён пажадаў Змітру Дашкевічу свабоды, здароўя і кахання, а таксама выказаў падтрымку і спачуванні ўсім беларусам, што знаходзяцца ў зняволенні па палітычных прычынах: «Вы такія цярплівыя, а вам такая «няпруха».

Яфрэмаў распавёў, што таксама быў у зняволенні — сядзеў 5 сутак на гаўптвахце, калі служыў у войску. Расійскі актор з жалем канстатаваў, што ў Расіі хоць штосьці мяняецца, а ў Беларусі наагул усё жахліва. Завяршыў свой відэазварот Яфрэмаў фразай: «Лукашэнка, пагалі вусы!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?