Пры абмеркаванні канцэпцыі новага закону аб сродках масавай інфармацыі ўзнікае пытанне аб рэгуляванні дзейнасці Інтэрнэту.

Для гэтага трэба ствараць асобную прававую сістэму. Такі пункт гледжання выказаў сёння старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі «палаты прадстаўнікоў» Юры Кулакоўскі на пашыраным паседжанні, якое адбылася на базе рэдакцыі газеты «Рэспубліка». «Атрымалася, што прававое поле Інтэрнэту не такое ўжо і бяскрыўднае. І тут гаворка не ідзе пра ўшчамленне аўтарскіх правоў. Праблема ў тым, як пазбегнуць прапаганды гвалту ў Інтэрнэце, як абараніць правы асобы, уласнасць і гэтак далей», – сказаў Юры Кулакоўскі.

Відавочна, што такія заканадаўчыя нормы неабходныя, але для гэтага трэба вялізная праца. Найперш, неабходны шэраг міжнародных пагадненняў. «Ініцыятыва павінна зыходзіць з міжнародных структур, каб усё было прыведзена да аднаго назоўніка. У адной краіне такая праца не прывядзе да пэўных вынікаў», – лічыць кіраўнік парламенцкай камісіі. Юры Кулакоўскі адзначыў, што праца над канцэпцыяй праекта закону ў сродках масавай інфармацыі пакуль, на жаль, ідзе павольна, хоць ужо наспела неабходнасць новага нарматыўнага акту. Існоўны закон аб друку быў прыняты даўно. Ужо мінула 10 гадоў, і за гэты час у краіне шмат што змянілася.

На думку дэпутата, правы журналіста мусяць быць больш абароненыя. Юры Кулакоўскі лічыць, што трэба перагледзець норму аб адказнасці журналістаў за прычыненне маральнай шкоды. Такую адказнасць аўтар матэрыялу павінен несці нейкі абмежаваны час. «Аднаго года досыць для асэнсавання таго або іншага артыкула. Але сёння здараецца так, што на карэспандэнта падаюць у суд праз 20 гадоў пасля выхаду матэрыялу», – заявіў Юры Кулакоўскі. Дэпутат лічыць, што надыйшоў «час ужо ўбачыць гэты дакумент у парламенце і пачаць над ім працаваць». Ён таксама паведаміў, што ў плане праектнай дзейнасці на 2007 год дадзенага законапраекта няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?