Прэзідэнт УЕФА возьме 4 кастрычніка ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 100-годдзя беларускага футбола, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Так, а 15-й гадзіне ля Дома футбола на праспекце Пепраможцаў на комплексе футбольных палёў «Мінск» пройдзе закладка капсулы ў падмурак будучага Цэнтра падрыхтоўкі нацыянальных зборных каманд.

У 15.30 адбудзецца сустрэча з юнымі футбалістамі, удзельнікамі міні-турніру, прысвечанага 100-годдзю беларускага футбола, узнагароджанне пераможцаў. Пасля цырымоніі ўзнагароджання запланавана прэс-канферэнцыя Мішэля Плаціні.

Мішэль Плаціні, вядомы сёння сваімі наватарскімі прапановамі ў футболе, гасціў у Беларусі роўна год таму. 4 кастрычніка 2010 г. у Мінску прайшло выязное пасяджэнне выканаўчага камітэта УЕФА, на якім былі абмеркаваныя пытанні развіцця еўрапейскага футбола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?