Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце самай вялікай памылкай у адносінах з недэмакратычнай Беларуссю лічыць выбар ваяўнічай пазіцыі, якая дазваляе Аляксандру Лукашэнку ізаляваць Беларусь ад усяго свету.
У Варшаве прэзідэнт Літвы ўдзельнічала ў сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Усходняга партнёрства ЕС, якую афіцыйны Мінск байкатаваў.
«Сёлета гэта ўжо другая сустрэча, якую прадстаўнікі Беларусі байкатуюць ці не ўдзельнічаюць у ёй, — сказала Грыбаўскайце, падкрэсліўшы, што дазволіць Беларусі ізалявацца ад усяго свету, значыць, здзейсніць памылку, якая дапускаецца ўжо 18 гадоў.
0
0
0
0
0
0