2 кастрычніка на 8–38% павышаюцца рознічныя цэны на імпартныя цыгарэты. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 160 ад 29 верасня, апублікаванай на Нацыянальным прававым
Цэны павышаны па 12 пазіцыях з 30.У прыватнасці, цана на цыгарэты Aroma Rich павышана на 38,5% да 12.600 рублёў, Davidoff на 33,6% да 14.300 рублей, Dunhill на 25% да 15.000 рублёў, цыгарэты Glamour (Pinks, Menthol, Aroma) на 28,6% да 9.000 рублёў, Kent Convertibles на 13% да 9.050 рублёў, Pall Mall Superslims на 22,6% да 6.500 рублёў, Richmond на 33% да 16.500 рублёў, Sobranie на 8% да 20.000 рублёў, Vogue на 28,6% да 14.150 рублёў, West Fusion на 26,4% да 6.700 рублёў.
Нагадаем, 20 верасня на 10–30% былі павышаны рознічныя цэны на некаторыя маркі цыгарэт беларускай і імпартнай вытворчасці.