Пра гэта Аляксандр паведаміў у сваім жывым дзённіку.

Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі раніцай, пабудзіўшы маладога чалавека. Дагляд праводзіўся з санкцыі пракурора, нібыта ў Малчанава захоўваецца зброя. Нічога не было знойдзена.

Аляксандр Малчанаў за ўдзел у падзеях Плошчы [масавай дэманстрацыі пратэсту, што прайшла вечарам 19 снежня 2010 г. пасля прэзідэнцкіх выбараў] быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 14 верасня выйшаў на волю паводле ўказа аб памілаванні, падпісаным Лукашэнкам.

Малчанаў тады заявіў, што прашэння аб памілаванні не пісаў, бо яму асабіста было непрыемна звяртацца да Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?