Галкіпер «Манчэстэр Юнайтэд» Давід дэ Хеа быў затрыманы ў супермаркеце Tesco за крадзёж пончыка. Разам з двума сваімі таварышамі 20-гадовы іспанец ўзяў глазураваны пончык і, не заплаціўшы, спакойна накіраваўся да выхаду. Там іх спыніла ахова супермаркета і правялі ў адмысловы пакой.

«Ахоўнікі ўбачылі на маніторах відэаназірання, як двое з іх выцягнулі па пончыку з упакоўкі. Неверагодна, але яны нават не збіраліся плаціць ці ўзяць яшчэ нечага для выгляду», — сказала The Sun крыніца.

Яна таксама дадала, што дэ Хеа выглядаў разгубленым і, падобна, не разумеў, што адбываецца. Супрацоўнікі супермаркета не сталі выклікаць паліцыю і не пачалі ніякіх захадаў наконт пакарання.

«Інцыдэнт быў вычарпаны пасля размовы наведвальніка з нашай службай аховы», — сказаў прадстаўнік супермаркета.

У сеткі Tesco ёсць строгае правіла, якая забараняе наведваць іх крамы на працягу трох месяцаў пакупнікам, абвінавачаных у крадзяжы.

Кошт пончыка, які ўпадабаў Хеа, складае £1,19, а заробак — £ 70 тыс. у тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?