Сёння адбылося пасяджэнне выканкам Федэрацыі хакея Беларусі.

На пасяджэнні прынята рашэнне аб замацаванні ў зборнай 24-га гульнявога нумару за беларускім абаронцам Русланам Салеем, які загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем 7 верасня.

Таксама ФХРБ прыняла рашэнне аб заснаванні з наступнага года турніру памяці Руслана Салея і аб заснаванні Залы хакейнай славы Беларусі. Турнір памяці Салея будзе праводзіцца ў пачатку верасня з удзелам мінскага «Дынама», чэмпіёна Беларусі і запрошаных клубаў.

Акрамя гэтага была падтрымана ініцыятыва ўстаноўкі помніка Салею.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?