У Мінску на вуліцы Залатая Горка ў гадзіну пік сутыкнуліся белы «БМВ» і барвовы «Опель Вектра». Паводле словаў кіроўцы «Опеля», ён выязджаў з двара і збіраўся павяртаць налева, калі ў яго на вялікай хуткасці ўрэзаўся «БМВ». Кіроўца «БМВ» па сустрэчнай паласе абмінаў шэраг машын, які звычайна ўтвараецца ў гадзіну пік на Залатой Горцы перад выездам на вуліцу Казлова.

Ударам «Опель» развярнула амаль на 90 градусаў. «БМВ» выляцеў на броўку тратуара. У «Опеля» моцна змятае правае крыло, перад і капот. Пабітая фара. У «БМВ» пашкоджанае левае крыло і фара. У абедзвюх машын пабітыя радыятары.

На месца здарэння пад’ехала ДАІ. Рух па Залатой Горцы ў бок Чырваназорнай моцна ўскладнены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?