Матч прайшоў на «Мінск-Арэне» і скончыўся з лікам 2:3 (0:0, 0:2, 2:0, 0:1)

За восем хвілінаў да канца трэцяга перыяда «Дынама» саступала з лікам 0:2, але намаганнямі Андрэя Міхалёва (52:52) і Лібара Піўкі (59:14) перавяло гульню ў овертайм, які доўжыўся роўна адну хвіліну і адну секунду (пераможную шайбу закінуў Зубараў).

«Дынама» два тыдні таму, 18 верасня, таксама прайграла ў Мінску «Атланту» з лікам 2:3 (у асноўны час), а 23 верасня ў Мыцішчах узяло рэванш — 3:1.

Наогул пасля дзевяці гульняў у падапечных Марэка Сікоры тры перамогі ў асноўны час, дзве перамогі па булітах; адна параза ў овертайме, тры паразы ў асноўны час.

Наступныя чатыры гульні "Дынама" праводзіць у Мінску.
4-га кастрычніка супраць «Амура» (Хабараўск), 6-га супраць «Сібіры» (Новасібірск), 8-га — новакузнецкага «Металурга», 12-га — «Барыса» з Астаны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?