Ozier Muhammad/NYT

Ozier Muhammad/NYT

 Ozier Muhammad/NYT

Ozier Muhammad/NYT

 Ozier Muhammad/NYT

Ozier Muhammad/NYT

 Ozier Muhammad/NYT

Ozier Muhammad/NYT

 Ozier Muhammad/NYT

Ozier Muhammad/NYT

 Ozier Muhammad/NYT

Ozier Muhammad/NYT

Прэс-сакратар паліцыі Нью-Ёрка сцвярджае, што ўдзельнікаў акцыі папярэджвалі аб недапушчальнасці стварэння перашкодаў руху, аднак яны ўсё роўна выйшлі за межы пешаходнай зоны, у выніку чаго і былі арыштаваныя.

Выданне The Hollywood Reporter паведамляе, што таксама былі затрыманыя і журналісты, у тым ліку рэпарцёр The New York Times.

Акцыя пратэсту «Займайце Уол-стрыт!» працягваецца ўжо два тыдні. Яе ўдзельнікі выказваюць пратэст злоўжыванням, якія, у іх уяўленні, дапускаюць фінансавыя інстытуты ЗША і транснацыянальныя карпарацыі.

Цягам апошняга часу акцыя суправаджалася арыштамі сотняў яе ўдзельнікаў.

Раней на гэтым тыдні паліцыя Нью-Ёрка абвясціла аб пачатку расследавання па справе афіцэра, які распыліў слёзацечны газ у вочы удзельніцы аднаго з мітынгаў. Прафсаюз паліцыі ўжо выступіў на баку падначаленага. Арганізацыя выступіла з паведамленнем, у якім гаворыцца, што дзеянні афіцэра былі выкліканыя «меркаваннямі аб бяспецы сваіх супрацоўнікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?