Германія не будзе ўносіць дадатковыя сродкі ў стабфонд еўразоны, абмежаваўшыся ранейшымі 211 мільярдамі еўра. Пра гэта заявіў міністр фінансаў краіны Вольфганг Шойбле. «Еўрапейскі стабфонд мае максімальную планку 440 мільярдаў еўра, з іх 211 прыпадае на Германію. І гэта ўжо ўсё, калі не лічыць належных адсоткаў», — цытуе міністра Deutsche Welle.

Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s папярэджвала кіраўнікоў краін ЕС, што павелічэнне фонду можа прывесці да зніжэння крэдытных рэйтынгаў краін рэгіёну, у прыватнасці — Германіі, якая мае найвышэйшы рэйтынг AAA.

Грошы з фонду ішлі на стабілізацыю фінансаў краін Паўднёвай Еўропы, што жылі не па сродках апошнія дзесяцігоддзі. Адмова Нямеччыны фінансаваць фонд дадаткова павялічвае шанцы на дэфолт Грэцыі і, у перспектыве, Італіі. Гэта, у сваю чаргу, можа пагрузіць свет у новую вялікую эканамічную дэпрэсію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?