Стынг (сапраўднае імя Гордан Самнер) нарадзіўся ў сям’і мантажніка і медсястры. Дзякуючы класічнай музычнай адукацыі маці, Гордан таксама захапіўся музыкай. Вядомасць атрымаў, граючы ў гурце The Police. Сольная кар’ера ў Стынга склалася не менш паспяхова.
Здымаўся ў кіно, часам спалучаючы акторства з напісаннем саундтрэкаў, як напрыклад у «Леоне» Люка Бесона — шчымлівая «Shape of my Heart».
0
0
0
0
0
0