29 грамадскіх дзеячоў падтрымалі Бяляцкага.

29 грамадскіх дзеячоў падтрымалі Бяляцкага.

Правааабаронца Валянцін Стэфановіч.

Правааабаронца Валянцін Стэфановіч.

Лідар Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.

Лідар Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.

Кіраўнік БАЖ Жанна Літвіна.

Кіраўнік БАЖ Жанна Літвіна.

Рашэнне пра гэта абвясцілі праваабаронца Валянцін Стэфановіч, старшыня БАЖ Жанна Літвіна і кіраўнік Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч, якія таксама сталі сябрамі ініцыятыўнай групы.

Да Аргкамітэта далучыўся шэраг знакавых асобаў з розных краін. Сярод іншых, гэта расійская праваабаронца Людміла Аляксеева, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла, рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Анатоль Міхайлаў.
Што важна для правядзення кампаніі падтрымкі, да Аргкамітэта далучыліся кіраўнікі найбуйнейшых міжнародных фондаў, у тым ліку скандынаўскіх праваабарончых арганізацый — патэнцыйных лабістаў.
У спісе стаяць імёны кіраўніка Freedom House Дэйвіда Крэймера, Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі Карла Гершмана, кіраўніцы Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сухэйр Белхасэн. А таксама генеральнага сакратара Нарвежскага Хельсінскага камітэта Б’ёрна Энгесланда, выканаўчага дырэктара нарвежскай Міжнароднай фундацыі дамоў правоў чалавека Марыі Дале,
дырэктара «Х’юман райтс воч».

Старшыня Працоўнай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый Сяргей Мацкевіч адзначыў адзінадушнасць падтрымкі кандыдатуры Бяляцкага ў беларускім незалежным грамадстве.

Алесь Бяляцкі збіраў на свае рахункі грошы для падтрымкі рэпрэсаваных. Лукашэнкаўцы арыштавалі яго, звінаваціўшы ў нясплаце падаткаў. Ён застаецца ў турме, а на ягоную маёмасць накладзены арышт.

Валянцін Стэфановіч прагназуе, што суд над Бяляцкім можа адбыцца ўжо ў кастрычніку.
Бяляцкі скончыў знаёміцца з матэрыяламі справы. Цяпер яна перайшла ў пракуратуру, якая мае пяць дзён, каб перадаць справу ў суд.

Аргкамітэт Аргкамітэтам, а непасрэдна намінаваць на прэмію могуць толькі некалькі канкрэтных катэгорый людзей: дэпутаты парламентаў, лаўрэаты мінулых гадоў і прафесары палітычных навук універсітэтаў. Менавіта на гэтых людзей будзе скіравана далейшая дзейнасць Аргкамітэта, падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч.

Кіраўнік Руха за Свабоду заклікаў усіх беларусаў выкарыстаць свае сувязі і кантакты, каб забяспечыць Бяляцкаму якнайбольшую колькасць намінатараў. Мілінкевіч заўважыў, што нельга спадзявацца толькі на эканамічную каньюнктуру. Маўляў, эканоміка прыцісне і Лукашэнка паадпускае вязняў. Каб людзі выйшлі на свабоду, трэба дзейнічаць грамадству, падкрэсліў ён.

Дарэчы, Мілінкевіч прыйшоў на прэс-канферэнцыю з палачкай: ён трапіў у бальніцу з зашчымленнем хрыбтовага нерва.

Паводле правілаў прэміі, вылучэнне павінна адбыцца да канца студзеня 2012 года, а пасля таго Аргкамітэт мае правесці кампанію ў падтрымку прапановы. У прыватнасці, запланаваны слуханні ў нарвежскім парламенце. Менавіта

пяць дэпутатаў стортынга ад розных фракцый прымаюць рашэнне пра лаўрэата.

Як паведаміў Алесь Лагвінец, ужо чатыры былыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру заявілі пра сваю гатоўнасць вылучыць Бяляцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?