заявіла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова, выступаючы 3 кастрычніка на сесіі савета рэспублікі.
«Сёлета ў выніку таго, што павялічыўся попыт на замежную валюту, знізіліся золатавалютныя рэзервы краіны да рызыкоўных, крытычных памераў, — сказала Ермакова. —
Практычна сёння мы не маем тых запасаў, якія павінны быць у эканоміцы, якія б забяспечвалі бязрызыкавае жыццё або дзейнасць эканомікі».
Паводле слоў Ермаковай, паводле міжнародных нормаў гэта каля трохмесячнага запасу імпарту, 12–15 млрд. даляраў. «Такія павінны быць у нас золатавалютныя рэзервы», — сказала яна.
«Мы сёння маем запас на 1-2 месяцы.Але гэта ўжо таксама нейкі плюсік, мы іх падназапасілі за два месяцы», — адзначыла кіраўнік Нацбанка.
0
0
0
0
0
0