Памілаванне Дзмітрыя Уса, асуджанага за ўдзел у акцыі 19 снежня 2010 года, не з’яўляецца пачаткам выканання патрабаванняў, якія вылучае Еўрасаюз да Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння ў палаце прадстаўнікоў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.
Каментуючы рашэнне аб памілаванні Дзмітрыя Уса, міністр сказаў: «Гэта не значыць, што мы займаемся выкананнем чыіхсьці патрабаванняў, мы выконваем ўласныя законы. У краіне прымаюцца рашэнні, зыходзячы з яе ўласных патрэбаў».
0
0
0
0
0
0