03.10.2011 / 16:22

Макей паставіў перад Ермаковай шэраг задач і злёгку паўшчуваў Пракаповіча 5

«Ключ да паспяховага вырашэння гэтай задачы ляжыць у стабілізацыі нацыянальнай валюты».

Шэраг задач перад галоўным банкам краіны паставіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнтаУладзімір Макей, прадстаўляючы ў Савеце Рэспублікі Надзею Ермакову ў якасці старшыні праўлення Нацыянальнага банка для атрымання згоды на яе прызначэнне на гэтую пасаду Лукашэнкам.

Паводле яго слоў, прынцыпам эмісійнай палітыкі Нацбанка павінна стаць ажыццяўленне крэдытнай эмісіі выключна на рыначных умовах.

Не менш важнай задачай Макей назваў аднаўленне даверу насельніцтва да беларускага рубля як да сродку зберажэння.

«Ключ да паспяховага вырашэння гэтай задачы ляжыць у стабілізацыі нацыянальнай валюты, нізкай інфляцыі і гарантаванай абароне ўкладаў ад абясцэньвання.
Таму Нацбанку і камерцыйным банкам трэба будзе прыкласці
ўсе намаганні для вяртання ў банкаўскую сістэму зберажэнняў насельніцтва і іх далейшага нарошчвання»,
 — сказаў кіраўнік адміністрацыі.

Урад і Нацбанк, паводле слоў Макея, павінны зрабіць усё магчымае для найхутчэйшага нарошчвання золатавалютных рэзерваў да ўзроўню, які надзейна гарантаваў бы эканамічную бяспеку дзяржавы.

Як зазначыў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, з прыходам Ермаковай у Нацбанк

«спыніліся ўнутраныя бясплодныя дыскусіі ў гэтай структуры: як і з дапамогай якіх інструментаў аднаўляць унутраны валютны рынак».

Макей нагадаў, што з 14 верасня адкрылася дадатковая сесія на валютна-фондавай біржы. «І мы бачым першыя вынікі гэтых таргоў.

Толькі за 16 дзён працы дадатковай сесіі нацыянальная валюта да долара ЗША ўмацавалася на 11%.
Паслядоўна ажыццяўляецца збліжэнне афіцыйнага і рыначнага курсаў нацыянальнай валюты», — сказаў Макей. Паводле яго слоў, з’явілася вызначанасць у валютным рэгуляванні, бізнес убачыў перспектыву для нармалізацыі працы, створаныя магчымасці для аднаўлення паўнацэннай працы абменных пунктаў — замежную валюту можна не толькі прадаваць, але і купляць. Адметнай рысай сённяшняга дня Макей назваў значнае перавышэнне продажу насельніцтва валюты над купляй.

0
Законнік / Адказаць
03.10.2011 / 16:41
...Паводле яго (Макея) слоў, з’явілася вызначанасць у валютным рэгуляванні, бізнес убачыў перспектыву для нармалізацыі працы, створаныя магчымасці для аднаўлення паўнацэннай працы абменных пунктаў — замежную валюту можна не толькі прадаваць, але і купляць... --- Прабачце, даражэнькі, але ж чаму не кажаце і не каментуеце тое, што рабіць з тым, хто да гэтага давёў краіну? Нацыянальная валюта ўмацавалася да долара ЗША на 11% . Ох! А перад гэтым на сколькі працэнтаў ад новага году яна ГРОХНУЛАСЯ. Дзе разборкі, хто вінаваты? Чаму маўчыце? Сыходзьце самі, пакуль мятлою не далі пад .... Ня здольныя вы вывесці Беларусь на лепшы шлях, зацягваеце ў гнілое балота. Вось вынік дыктатуры, вось вынік таго, што няма выбараў па вашай віне, няма канкурэнцыі ў так званым парламенце, амаль знішчаны партыі і ГА.
0
L-79 / Адказаць
03.10.2011 / 20:03
А у нас что официально доллар был в обменниках по 9000 ?....... Крах ....
0
Бэрыморрр / Адказаць
04.10.2011 / 12:10
секретарша дает указания Центральному Банку! :) :) :) забей, Надя!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру