03.10.2011 / 21:07

Намеснік міністра энергетыкі: Будаўніцтва АЭС выгаднае для краіны 6

Будаўніцтва атамнай электрастанцыі дазволіць замясціць прыкладна 5 млрд. кубічных метраў імпартнага прыроднага газу, знізіць сабекошт вытворчасці электраэнергіі і на 7–10 мільёнаў тон за год паменшыць узровень выкідаў парніковых газаў. Пра гэта намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк заявіў 3 кастрычніка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню XVI Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму.

«Што да фінансавання праекта, то ў высокай ступені гатоўнасці знаходзіцца крэдытнае пагадненне аб выдзяленні дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Пасля завяршэння ўнутрыдзяржаўных працэдур, як у РФ, так і ў РБ, мы ўпэўнены, што яно будзе падпісана», — сказаў Міхадзюк.

«Перад выхаднымі мы атрымалі заключэнне Незалежнага інстытута геахіміі і аховы навакольнага асяроддзя НАН Украіны аб тым, што ў выпадку рэалізацыі праекта, з-за праектных аварый адмоўнага ўздзеяння на тэрыторыю Літвы не будзе, — адзначыў на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Віталь Кулік. — Мы гэтай інфармацыяй, вядома ж, падзелімся, і з нашымі суседзямі, і з сакратарыятам Канвенцыі трансгранічнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Гэта яшчэ адзін плюс за тое, каб атамную энергетыку ў краіне развіваць», — сказаў Кулік.

Як раней паведамлялася, палітыкі, эколагі і грамадскія актывісты Беларусі, Літвы і Расіі маюць намер разам змагацца супраць будаўніцтва трох АЭС у Балтыйскім рэгіёне ў рамках міжнароднай грамадскай кампаніі «За бяз’ядзерны рэгіён!». 30 верасня ў Вільні прадстаўнікі больш як 20 палітычных партый і рухаў, экалагічных, рэлігійных арганізацый, ініцыятыўных груп, а таксама грамадскія дзеячы Беларусі, Літвы і Расіі прынялі адпаведную дэкларацыю. Удзельнікі кампаніі «За бяз’ядзерны рэгіён!» аб’явілі, што будуць выкарыстоўваць розныя метады супрацьдзеяння будаўніцтву АЭС.

0
Мягкий геноцид белорусов ч/з радиацию / Адказаць
03.10.2011 / 21:14
Строительство и эксплуатация Белорусской АЭС и ядерного могильника ( о котором почему-то лукашисты предпочитают не упоминать) многократно увеличит гамафон в Республике, что повлечет за собой увелиичение числа онкологических заболеваний и преждевременных смертей. ПОДУМАЙ О БУДУЩЕМ СВОИХ ДЕТЕЙ, ИНАЧЕ У НИХ ЕГО НЕ БУДЕТ!
0
Жёсткое излучение / Адказаць
03.10.2011 / 21:42
2Мягкий геноцид белорусов Вот не такой-то и мягкий геноцид.
0
Максим Д / Адказаць
03.10.2011 / 22:07
1. Если кто то думает, что могильник будет расположен в Беларуси, то это маловероятно, обычно страны, которые продают топливо они же его назад и забирают на хранение(Пример Франция - Россия). 2.Если вы думаете что станция строится, что бы ее взорвать, то хочу вас огорчить, ничего не выйдет потому что уран не достаточно обогащен для топлива. В добавок конструкция станции не позволяет произойти выбросу на сотник(это не старая Фукусима и не Чернобыль). 3. Если вы думаете что станция будет постоена к 2017, хочу вас также огорчить, это дата не реальная, рассчитвайте на 2025-2030 минимум(а кто знает что будет через 20 лет в этой стране?). Да и вообще я не верю в БелАЭС, слишком много слов в СМИ и слишком мало толку на деле, уже с 2008-2009 годо мусолится тема.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру