Група жыхароў Магілёва звярнулася да прэм’
«У беларускіх СМІ кіраўнік дзяржавы, ідэолагі абрадавалі грамадзян Беларусі, што беларускі рубель у дачыненні да амерыканскага долара і іншых валют умацаваўся на 20%», — гаворыцца ў лісце.Як зазначаюць аўтары звароту, раней улады краіны праз СМІ тлумачылі грамадзянам, што шматразовы рост цэн на тавары і аўтамабільнае паліва выкліканы ростам курсу долара.
«У сувязі з вышэйзгаданымі фактамі мы, грамадзяне Беларусі — пенсіянеры, ветэраны працы і Вялікай Айчыннай вайны, рабочыя і служачыя, члены БРСМ і „Белай Русі“ — патрабуем знізіць на 20% усе цэны на прадукты і прамысловыя тавары,на медыцынскія і бытавыя паслугі, на лекавыя прэпараты, за аплату навучання, праезд у грамадскім транспарце і камунальныя паслугі, а таксама на ўсе віды паліва для аўтамабіляў і г.д.», — гаворыцца ў звароце да Мясніковіча.
Адказ на свой зварот аўтары просяць накіраваць заказным лістом на адрас ініцыятара акцыі, актывіста незалежнага прафсаюза РЭП Аляксея Паўлоўскага.
Як паведаміў Паўлоўскі, збор подпісаў пад зваротам праходзіў у межах кампаніі «Гавары праўду!». «Пастаяннае павышэнне цэн надакучыла ўсім, — заявіў ён. — Зарплату ўрэзалі пасля павышэння цэн, і нічога не індэксуецца».
Нагадаем, раней Паўлоўскі выступіў ініцыятарам збору подпісаў за вяртанне магілёўскім студэнтам бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце. У планах актывіста — запатрабаваць вярнуць ільготы пенсіянерам.