04.10.2011 / 17:43

Віктар Галаванаў вызвалены ад пасады міністра юстыцыі 8

В.а. прызначаны Аляксандр Білейчык.

Лукашэнка вызваліў Віктара Галаванава ад пасады міністра юстыцыі, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаны 4 кастрычніка.

Выканаўцам абавязкаў міністра юстыцыі прызначаны першы намеснік міністра юстыцыі Аляксандр Білейчык, паведамляе БелаПАН.

Віктар Галаванаў быў доўгажыхаром на міністэрскай пасадзе, якую займаў ад 2001 года. Як адзначалі праваабаронцы, ён шмат разоў дапускаў парушэнні правоў чалавека. За гэта Галаванаў быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.

СМ

0
тумба-юмба / Адказаць
04.10.2011 / 19:22
Вот так. Никто, в отличие от Саши и Вити Лукашенко, а также Вадика Зайцева и Толика Кулешова не верят в виновность Коновалова с Ковалёвым.
0
Праваабаронца / Адказаць
04.10.2011 / 19:45
Гэты Білейчык нічым не лепшы за Галаванава.
0
могилевчанка / Адказаць
04.10.2011 / 20:06
Билейчик долго и упорно, и что примечательно, совершенно осознанно двигался вверх по служебной лестнице. Когда что-то берешь, что-то всегда отдаешь. Что отдал Билейчик? Совесть? Посмотрим. Гворят, изменили-таки закон о массовых мероприятиях?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру