Сёння Лукашэнка даў згоду на вызваленне Уладзіміра Карпука ад пасады дырэктара Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Карпук быў зняты з пасады «за здзяйсненне ўчынка, неспалучальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

Што гэта за правіна — не паведамляецца.

З такой самай фармулёўкай у 2008 годзе ад пасады старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі быў вызвалены Юры Азаронак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?