ЗША аднаўляюць валютную вайну з Кітаем: калі ён не ўмацуе юань, тавары кітайскіх кампаній, якія ўвозяцца ў ЗША, будуць абкладацца кампенсацыйнымі мытамі. Такім чынам ЗША спадзяюцца скараціць свой гандлёвы дэфіцыт — адну з крыніцаў росту дзяржпазыкі.

Сенат ЗША пастанавіў працягнуць працу над законапраектам аб наглядзе за валютным курсам: «за» выказаліся 79 сенатараў, «супраць» — 19, паведамляе The Associated Press.

Законапраект дазволіць амерыканскім уладам накладаць кампенсацыйныя пошліны на тавары з тых краін, у якіх наўмысна заніжаецца курс нацыянальнай валюты для стымулявання экспарту. У першую чаргу гаворка ідзе пра Кітай: па словах прыхільнікаў законапраекта, курс юаня заніжаны да даляра на 40%, што робіць кітайскія тавары таннымі, а амерыканскія — дарагімі. Недаацэнены юань — галоўная прычына дэфіцыту гандлёвага балансу з Кітаем, летась ён дасягнуў $ 273 млрд, падкрэсліваюць аўтары дакумента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?