Праваабаронца Валянцін Стэфановіч назваў «незразумелай» адстаўку міністра юстыцыі Віктара Галаванава, указ аб вызваленні якога Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 кастрычніка.

«Я не разумею, з чым гэта звязана. Апошнія дзеянні былі цалкам звязаныя з палітыкай улад. Напрыклад, менавіта Мінюст ініцыяваў пераатэстацыю адвакатаў, у выніку якой адвакаты, якія абаранялі людзей, асуджаных па палітычных матывах, пазбавіліся ліцэнзіі», — заявіў Стэфановіч.

Ён звярнуў увагу, што за апошнія дзесяць гадоў Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала ніводнай новай палітычнай партыі.

«У тым ліку, я лічу, гэта заслуга спадара Галаванава»,
 — сказаў праваабаронца.

Варта зазначыць, што незарэгістраваны праваабарончы цэнтр «Вясна», прадстаўніком якога з’яўляецца Стэфановіч,

тройчы падаваў дакументы ў Мінюст Беларусі.
Адзін раз у рэгістрацыі было адмоўлена ў 2007 годзе і двойчы — у 2009-м, пасля чаго праваабаронцы вырашылі, што падаваць дакументы на афіцыйную рэгістрацыю грамадскай праваабарончай арганізацыі не мае сэнсу, і сталі дзейнічаць без рэгістрацыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?