Мінск найбліжэйшым часам атрымае крэдыт ад Сбербанка, заявіў намеснік старшыні праўлення банка Андрэй Данскіх. Гаворка ідзе пра суму ў 1 мільярд даляраў. Стаўка па крэдыце пакуль не раскрываецца, тэрмін крэдыту — да аднаго года.

Фінансавую дапамогу Мінску дадуць пад заклад 51% акцый «Нафтана».
Спачатку гаворка вялася пра акцыі «Беларуськалію». Аднак падчас перамоваў умовы крэдыту пад ціскам беларускіх уладаў змянілі.

Акрамя таго, Беларусь разлічвае на новую праграму ўзаемадзеяння з Міжнародным валютным фондам. Намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын аб’ём праграмы МВФ ацаніў у 7 мільярдаў даляраў.

Мінск таксама вядзе перамовы з Іранам пра выдзяленне крэдыту на 400 мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?