Да 13 кастрычніка ў Беларусі праходзяць Тыдні Германіі.
У праграме — фільмы, выставы, канцэрты, чытанні.
У бліжэйшыя дні пройдуць наступныя мерапрыемствы:
5 кастрычніка
Міжнародная канферэнцыя СМІ «n-ost»
У канферэнцыі возьмуць удзел запрошаныя па выніках конкурснага адбору прадстаўнікі беларускіх СМІ і замежныя журналісты, якія спецыялізуюцца на матэрыялах аб Усходняй Еўропе. Удзельнікі абмяняюцца прафесійным вопытам і абмяркуюць новыя магчымасці і патрабаванні медыя-сферы. Замежныя журналісты з дапамогай беларускіх калег пазнаёмяцца бліжэй з гісторыяй Беларусі і яе сённяшнім днём.
(ММАЦ імя І. Рау. Мінск, пр. Газеты Праўда, 11).
6 кастрычніка
Дзень маладога вучонага
У межах якого маладыя беларускія навукоўцы змогуць прадставіць свае навуковыя распрацоўкі і праекты і правесці міждысцыплінарныя дыскусіі. Будуць праведзены калёквіумы па наступных накірунках: матэматыка/інфарматыка, экалогія/альтэрнатыўныя віды энергіі, эканамічная тэорыя.
(НАН Беларусі. Мінск, вул. Акадэмічная, 1).
Канцэрт Vocalconsort Leipzig
Прагучаць творы Іагана Себасцьяна Баха, Генрыха Шутца, Фелікса Мендэльсона Бартольдзі, Іаганеса Брамса. Пачатак а 19.30, уваход вольны.
(Катэдра. Мінск, пл. Свабоды, 9).
7 кастрычніка
Сумесны канцэрт Vocalconsort Leipzig і Народнай харавой капэлы БДУ
Прагучаць нямецкія і беларускія народныя песні. Пачатак а 18.00.
(Малая зала імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі. Мінск, пр. Незалежнасці, 50).
Падрабязную інфармацыю аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках "Тыдняў Германіі 2011", можна знайсці на сайце Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія.