Адстаўкі міністра юстыцыі Віктара Галаванава і дырэктара дэпартамента па геалогіі Мінпрыроды Уладзіміра Карпука аказаліся звязаныя паміж сабой. Афіцыйным тлумачэннем сыходу Карпука з пасады быў «учынак, неспалучальны з знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

Як паведамляе БелаПАН, былі выяўлены факты парушэння заканадаўства пры выкананні геолагавыведных прац па прыватных замовах. Іншымі словамі, па ягоным загадзе

праводзілася свідраванне на адным з прыватных падворкаў, прычым кошт працы быў істотна заніжаны.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», участак, на якім праводзіліся працы, належыць… цяпер ужо былому міністру юстыцыі Віктару Галаванаву.

Прынамсі, пасадаў адначасова пазбавіліся абодва чыноўнікі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0