Сусветны дзень настаўніка святкуецца штогод 5 кастрычніка. «Наша Ніва» параўнала заробкі настаўнікаў у Беларусі і ў іншых краінах.

Украіна — 250 даляраў, 1 902 500 беларускіх рублёў.

Пры гэтым украінскія настаўнікі імкнуцца раўняцца на польскіх, а ўлады ўвесь час анансуюць павышэнне заробку, які за апошнія два месяцы падняўся на 184 грыўны (174 410 беларускіх рублёў).

Польшча — 800 даляраў, 6 120 000 беларускіх рублёў

Польскія настаўнікі таксама выказваюць незадаволенасць заробкам, бо арыентуюцца на заходнееўрапейскія сумы.

Расія — 400 даляраў, 3 060 000 беларускіх рублёў. «Настаўнікі Расіі будуць атрымліваць 27 000 рублёў штомесяц» — абяцаў Пуцін. Аднак зараз такую суму атрымліваюць толькі настаўнікі прыватных школ у Маскве і Падмаскоўі.

Эстонія — 833 еўра, 8 679 860 беларускіх рублёў. Эстонскія настаўнікі актыўна эмігруюць, бо заробак настаўніка ў Эстоніі, па дадзеных агенцтва Delfi, «у дзевяць разоў меншы, чым еўрапейскі».

Беларусь — 196 даляраў, 1 503 800 беларускіх рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?