Сёння кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў з размахам адзначае Дзень горада ў Грозным.

На сённяшняе святкаванне дня горада ў Грозным запрошаныя зоркі сусветнай эстрады, у тым ліку Шакіра і Ванэса Мэй. Апошняй

заплацяць $ 500 тысяч за адзін выступ.
Таксама маюць прыехаць акцёры Кевін Костнер, Хілары Суонк і Эва Мендэс. Плануюцца таксама феерверкі і лазернае шоу.

Адказваючы

на ​​пытанне карэспандэнта, адкуль у краіны такія грошы, Кадыраў заявіў літаральна: «Алах дае. Не ведаю. Аднекуль бяруцца грошы».

Дзень горада невыпадкова супаў з 35-годдзем самога Кадырава. Ён вырашыў сустрэць свой дзень нараджэння ў коле сям’і і забараніў ладзіць урачыстасці з гэтай нагоды, прапанаваўшы правесці замест іх Дзень горада ў Грозным.

Чачня — самы фінансаваны з федэральнага бюджэту рэгіён Расіі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?