Дасягнута прынцыповае пагадненне аб заключэнні кантракту з Пятром Падградскім, паведамляе афіцыйны сайт мінскага «Дынама».

У 48 гульнях мінулага рэгулярнага чэмпіянату славацкі абаронца набраў за «Дынама» 30 (8+2) ачкоў, а ў серыі плэй-оф наогул стаў найлепшым бамбардзірам каманды, зарабіўшы ў сямі матчах серыі 8 (2+6) балаў. Таксама адзначым, што ў мінулым сезоне Пётр прадстаўляў «зуброў» у Матчы Зорак КХЛ-2011.

У міжсезонне пакінуў шэрагі «Дынама», што паводле прызнання галоўнага трэнера Марэка Сікоры стала сур'ёзнай стратай. Аднак у магнітагорскім «Металургу» Падградскі правёў толькі два матчы. Такім чынам Падградскі вырашыў прыняць тыя ўмовы, якія мінскі клуб прапаноўваў хакеісту яшчэ перад пачаткам цяперашняга сезону.

Ужо ў чацвер Пётр прыбудзе ў каманду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?