Сардэчна запрашаем у калідор. Здаецца, ніхто ніколі не чысціў тут ні падлогу, ні сцены.

Сардэчна запрашаем у калідор. Здаецца, ніхто ніколі не чысціў тут ні падлогу, ні сцены.

Прыбіральня. Вады няма, а зліўны бачок вось-вось рухне.

Прыбіральня. Вады няма, а зліўны бачок вось-вось рухне.

Ні ванны, ні душа.

Ні ванны, ні душа.

Жылы пакой.

Жылы пакой.

Амаль усе разеткі зламаныя.

Амаль усе разеткі зламаныя.

Від з акна.

Від з акна.

Нумар тут абыдзецца аднаму пастаяльцу ў 24 тысячы рублёў за суткі.

Блогер tomkad зрабіў фота ненавязлівага правінцыйнага сэрвісу, якія разышліся па інтэрнэце і прывялі ў жах замежнікаў.

Блогер заўсёды лічыў гатэль у родным Светлагорску ганебным і жахлівым будынкам. Але калі яму давялося чацвёра сутак пажыць у матэлі «Проня», што ў райцэнтры Горкі на Магілёўшчыне, ён пераканаўся, што бывае і горш.

Наведнікі англамоўнага сайта englishrussia.com былі шакаваныя, убачыўшы здымкі, што наглядна ілюструюць умовы пражывання ў беларускім гатэлі. «Ворагу такога не пажадаеш», — лічаць яны.

Такі нумар у правінцыйным беларускім гатэлі абыдзецца ў 24 тысячы рублёў на аднаго чалавека за суткі. Дзверы былі зламаныя, і ніхто не збіраўся іх мяняць. Яны ледзь-ледзь трымалася на хісткім замку.

Гаспадары гатэля зрабілі паліцу для прылад пад люстэркам — для чаго?
Зразумела, тут няма ніякай ванны ці нават душа. На трубах стаяць заглушкі векавой даўніны.

Жылая частка пакоя. Два дабітыя ложкі, два крэслы такога ж выгляду, адна тумбачка (для двух чалавек), дзве маленькія шклянкі на стале (для гарэлкі, мабыць: вы павінныя быць п’яныя, каб жыць тут), ніводнай вешалкі, затое са сцяны тырчаць цвікі.

«Дажынкі-2012» пройдуць у Горках у другой дэкадзе верасня 2012 года, адпаведнае распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Для падрыхтоўкі і правядзення свята будзе створаны аргкамітэт, які ўзначаліць прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Відавочна, працы ў яго ў сувязі з гэтым будзе шмат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?