У газеце «Вячэрні Бабруйск» апублікавана інтэрв’ю з галоўным архітэктарам Бабруйска Сяргеем Лявонавым. У ім чыноўнік расказаў пра планы рэканструкцыі гарадской крэпасці.

«Бабруйская крэпасць увайшла ў спіс аб’ектаў рэстаўрацыі, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Беларусі з арганізацыяй на іх базе турыстычнай інфраструктуры. У Магілёўшчыне ў яго ўвайшлі толькі тры аб’екты: комплекс былой сядзібы ў вёсцы Грудзінаўка Быхаўскага раёна, палацава-паркавы ансамбль у вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна і наша крэпасць», — расказаў Сяргей Лявонаў.

Па яго словах, на сёння

на тэрыторыі крэпасці вядзе рэстаўрацыйныя працы толькі Беларуская праваслаўная царква.
Там ужо цалкам адрэстаўраваны тры будынкі. У перспектыве шырокія планы — храм, хрысцільня, званіца, дзіцячая гульнявая пляцоўка і невялікі парк.

«І яшчэ адным аб’ектам на тэрыторыі крэпасці зацікавіліся інвестары з Расіі. Яны хацелі б зрабіць там аб’ект тыпу «Макдональдс». Па сутнасці, гэта прадугледжана праектам дэталёвай планоўкі, а

дзінае патрабаванне — захаванне гістарычнага аблічча звонку, а ў сярэдзіне можа быць і сучасная начынка», —
перакананы галоўны архітэктар Бабруйска.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?