06.10.2011 / 12:40

Нацбанк вымушаны быў зрабіць інтэрвенцыю на біржы, рубель падае 13

Попыт на даляры быў у шэсць разоў большы за прапанову, але курс вырас толькі на 200 рублёў.

Падчас чарговай дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк правёў інтэрвенцыю на $13 мільёнаў.

Гэта адбылося першы раз за некалькі тыдняў правядзення дадатковай сесіі.
За кошт гэтага курс даляра ўзняўся ўсяго на 200 рублёў, хоць попыт на амерыканскую валюту быў у шэсць разоў большы за прапанову.
У выніку курс даляра складае 7 810 рублёў.
Курс еўра вырас на 180 рублёў да 10 600, курс расійскага рубля склаў 246 рублёў замест 239.

Заяўкі на продаж склалі ўсяго $6,49 мільёна, у той час як заяўкі на куплю дасягнулі $37,56 мільёна. Выніковы аб'ём таргоў далярам склаў 14,9 мільёна. Такім чынам, даляравая інтэрвенцыя Нацбанка склала $8,41 мільёна. Падобная сітуацыя склалася і з еўра, і з расійскім рублём.

* * *

Тым часам рэзка ўзняліся банкаўскія курсы абмену валюты. Курс куплі даляра ўжо дайшоў да 7800 (прапанова ад «Абсалютбанка»).

Курс продажу тым часам пераходзіць мяжу ў 8000 рублёў. Такую лічбу выстаўляюць буйныя дзяржаўныя банкі — «Беларусбанк», «Белінвестбанк».

ЯМ

0
Inhvar / Адказаць
06.10.2011 / 12:51
Калi iмпарцёры трохi ачуняюць,тады Нацбанк зая..ца рабiць iнтэрвенцыi (самi сабе агарод нагарадзiлi).
0
krem_soda / Адказаць
06.10.2011 / 13:34
Товарищи журналисты, перечитайте свою статью -- так и не понятно на какую сумму $ провел интервенции НацБанк. Вначале пишете что на 13 млн.$, а в середине статьи уже выплывает цифра 8 млн $. Или 13 млн $ это общие интервенции по торгам $, евро и рублю?! Тогда как-то уточните это -- а то ничего не понятно.
0
Partyzan / Адказаць
06.10.2011 / 14:10
"Заяўкі на продаж склалі ўсяго $6,49 мільёна" Паходу зноу дохне сэссiя з адмiнiстрацыйным рэсурсам.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру