Кіраўнік Расіі шчыра апісаў свой план стварэння неаімперыі: Мытны саюз — Адзіная эканамічная прастора — Еўразійскі саюз.Канкрэтная інтэграцыя, з канкрэтным паглынаннем і відавочным вынікам. Гаворка ўжо не вядзецца ні пра архаічную Саюзную дзяржаву, ні пра адышоўшы ў гісторыю СССР.
Расія марыць зноў стаць Вялікаю. Але не праз годнае ўладкаванне жыцця свайго народа, які
Мы жылі і жывем стагоддзямі побач з імперыяй. Многім у Расіі гэтае слова прыемнае — падстава для гонару і шанец на надзею. У расіянаў ёсць права выбіраць свой лёс, права ганарыцца тым, што «затое нас усе баяцца». У нас іншая гісторыя, іншы менталітэт.
У выніку рэалізацыі крамлёўскага праекта «Еўразійскі саюз» кантроль Масквы над «сінявокай» можа ўсталявацца навечна — праз эканамічную анексію і праз наднацыянальнае кіраванне.
Мары нашых рамантычных суграмадзянаў пра будучую беларускую Швейцарыю пасля маніфеста Уладзіміра Пуціна выглядаюць зусім маларэальнымі.
Нарадзіліся і жывем мы на мяжы цывілізацый.
Да ўсяго мы апынуліся закладнікам постсавецкага аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі. Ён не меў і не мае стратэгіі развіцця для краіны — толькі рэалізуе тактыку выжывання. Не дзеля нас — дзеля ўлады. І ён ніколі не быў гарантам нашай незалежнасці.
Балансаванне паміж Захадам і Ўсходам, шантажаванне Бруселя і Масквы, запалохванне беларусаў, накручванне саміх сябе. Бясконцы пошук ворагаў. А вораг на самой справе — унутры нас, у нашым мысленні, посткаланіяльным і постататалітарным. У нашым разуменні ці хутчэй неразуменні сённяшняга свету, асабістай і гістарычнай адказнасці. Беларусь цяпер — на геапалітычным раздарожжы.
Мы будзем вымушаны ў бліжэйшы час рабіць цывілізацыйны выбар — еўрапейскі альбо еўраазіяцкі, дэмакратычны альбо аўтарытарны. Выбар давядзецца рабіць і грамадзянам, і ўладзе, і апазіцыі.
Еўразійскі саюз, «магутнае наднацыянальнае аб’яднанне, здольнае стаць адным з палюсоў сучаснага свету», дзе Беларусь — дадатак на дзвесце тысяч квадратных кіламетраў з безаблічным, хоць і працавітым насельніцтвам, і з багаццем, дагледжаным ці створаным гэтым народам? Альбо існаванне ў Еўрасаюзе сярэдняй, самабытнай, дэмакрытычнай і заможнай краінай на ўзор Чэхіі, Аўстрыі, Бельгіі ці Галандыі?
Гэтыя перспектывы падаюцца далёкімі, але наш лёс можа вырашыцца неўзабаве — усур’ёз і надоўга. Магчыма, і назаўжды.