Гэта вынікае з зачытаных 6 кастрычніка ў судзе рэзультатаў судова-медыцынскіх экспертыз, што праводзіліся з 13 па 25 красавіка.

У Кавалёва знойдзены драпіны на падбародку, кісці, перадплеччы, калене. Згодна з заключэннем экспертаў, яны былі нанесены цвёрдым тупым прадметам і адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў. Сам Кавалёў на папярэднім следстве растлумачыў, што параніўся на працы і што супрацоўнікі праваахоўных органаў цялесных пашкоджанняў яму не наносілі.

У Канавалава былі выяўлены кровападцёкі на грудзях, жываце і плячы, атрыманыя прыкладна тыдзень таму. Разам з тым эксперты ўстанавілі, што кровападцёкі і драпіны на сцягне і бакавой паверхні грудной клеткі маюць даўнасць ад адных да двух сутак. Яны атрыманы ад уздзеяння тупых прадметаў. Канавалаў наяўнасць свежых кровападцёкаў і драпін растлумачыў атрыманнем іх пры затрыманні. Паводле яго слоў, пасля затрымання сіла да яго не прымянялася.

Сёння ў судзе былі зачытаны вынікі пракурорскай праверкі, праведзенай па ініцыятыве абаронцы Канавалава Дзмітрыя Лепрэтора па факце прымянення насілля нейкім супрацоўнікам органаў унутраных спраў у дачыненні да Канавалава. У распачынанні крымінальнай справы пракуратура адмовіла «з-за адсутнасці ў дзеяннях супрацоўніка органаў унутраных спраў складу злачынства».

У матэрыялах справы зазначаецца, што байцы спецпадраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», якія затрымлівалі Канавалава і Кавалёва, разглядалі магчымасць аказання ім супраціўлення, у тым ліку магчымасць выбуху. Таму прымяненне фізічнай сілы было вымушаным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?