Заснавальнік Незалежнага інстытута
Як паведаміў яго калега Аляксандр Сасноў, затрыманне адбылося сёння прыкладна ў 15.10 на плошчы Перамогі. Паводле слоў Саснова, ён патэлефанаваў Манаеву і той адразу паведаміў: «Мяне тут затрымлівае АМАП, шукае зброю і наркотыкі, хочуць некуды весці».
У міліцыі Манаева пратрымалі каля трох гадзін і, паводле меркавання Саснова, улады такім чынам хацелі перашкодзіць удзелу сацыёлага ў запланаваным мерапрыемстве з удзелам дыпламатаў.
Манаеў накіроўваўся ў пасольства Польшчы ў Беларусі, дзе ў яго была прызначаная сустрэча з паслом.
У пасольстве Польшчы, якая старшынствуе ў ЕС, Манаеў павінен быў прадставіць на прэзентацыі вынік апошняга — вераснёўскага — даследавання НІСЭПД. Як паведаміў БелаПАН
Прэзентацыя будзе арганізавана «ў любы іншы зручны для Алега Манаева час», сказаўпрэс-сакратар .
«Дыпламаты маюць права запрашаць любога чалавека, наша права — ведаць аб сітуацыі ў дзяржаве, у якой мы працуем. Мы запрасілі прафесара Манаева як шырока вядомага вучонага — не мы першыя, не мы апошнія. За чвэрць гадзіны да сустрэчы прафесара арыштоўваюць. Якая прычына для гэтага арышту? Не магу сабе ўявіць», — дадаў Марчук.
Варта зазначыць, што згодна з вераснёўскім нацыянальным даследаваннем НІСЭПД, давер беларусаў да кіраўніка дзяржавы за апошнія дзевяць месяцаў знізіўся ў два з паловай разу. Паводле звестак апытання,
Аляксандру Лукашэнку давяраюць толькі 24,5% рэспандэнтаў, не давяраюць — 62,3%.Большасць апытаных таксама заявілі, што лічаць прэзідэнта вінаватым у эканамічным крызісе ў Беларусі.
НІСПД — найстарэйшы ў Беларусі недзяржаўны даследчы цэнтр, створаны ў лютым 1992 года групай вучоных, журналістаў, палітыкаў і бізнесменаў.
Асноўнымі відамі дзейнасці НІСЭПД з’яўляюцца: даследаванні ў сферы сацыялогіі, эканомікі і паліталогіі;