Беларусь зацікаўлена ў пастаўках нафты і нафтапрадуктаў з Казахстана. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Валерый Іваноў. Ён прымае ўдзел у рабоце VIII пасяджэння Міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву ў Гомелі.

Паводле слоў Валерыя Іванова,

у час форуму абмяркоўваліся пытанні паставак названых рэсурсаў у Беларусь.
У рамках дамоўленасцей, дасягнутых раней кіраўнікамі дзяржаў, на пасяджэнні былі дадзены мэтавыя даручэнні, якія дадуць магчымасць канкрэтызаваць умовы такіх паставак і выйсці на падпісанне міжурадавага пагаднення.

Валерый Іваноў дадаў, што прапрацоўваецца таксама пытанне экспарту ў Беларусь казахстанскай электраэнергіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?