06.10.2011 / 21:38

КХЛ. Мінскае «Дынама» прайграла ў овертайме «Сібіры» 1

Матч прайшоў 6 кастрычніка на «Мінск-Арэне» і скончыўся з лікам 1:2 (1:0, 0:0, 0:1, 0:1).

Шайбы: 1:0 — Плат (Лінглет, 17.08 — бол.). 1:1 — Тарасенка (Петрашак, Лехцера, 42.37 — бол.). 1:2 — Лехтцера (Энлунд, 62.28).

Браму «зуброў» бараніў Кевін Лаланд.

Пасля 11 матчаў мінскае «Дынама» з 18 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава і дзеліць з маскоўскім першае ў Заходняй канферэнцыі (4 перамогі ў асноўны час, 2 па булітах, 3 паражэнні ў асноўны час, 2 у авертайме, розніца шайбаў 27–24).

Наступныя два матчы «Дынама» таксама згуляе ў Мінску: 8 кастрычніка (субота) — з новакузнецкім «Металургам», а 12-га з «Барысам» з Астаны.

nn.by

0
Bielarus / Адказаць
06.10.2011 / 22:52
Vos i cudouna, shto prajhrali) mabyc' "paraza" liepsh za "papazhennie"?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру