07.10.2011 / 09:36

Дудараў: Час для экранізацыі працягу «Белых Рос» яшчэ не настаў 14

«Але цягне ў Белыя Росы, і шчасце таму народу, які мае такі фільм!» — заявіў Аляксей Дудараў, выгукнуўшы «Жыве Беларусь!».

Экранізацыя працягу культавага савецкага фільма «Белыя Росы» ў наш час не плануецца, заявіў аўтар сцэнарыя карціны Аляксей Дудараў на сустрэчы з гледачамі, якая адбылася 6 кастрычніка ў магілёўскім кінатэатры «Радзіма» ў рамках міжнароднага фестывалю «Залаты шлягер — 2011».

Паводле слоў Дударава, ужо напісаны сцэнарый і выдадзена кніга, у якой расказваецца пра далейшы лёс былых жыхароў выдуманай вёскі Белыя Росы, і калі б ён быў прадзюсарам і меў бы грошы, то зняў бы гэты фільм.

Цяперашні час Дудараў назваў смутным,

а фільмы, якія дэманструюцца па тэлебачанні, паводле яго слоў, «выклікаюць жаданне ўзяць вяроўку і мыла»,
у той час як сапраўднае мастацтва «не павінна прыгнятаць».

Кажучы пра фільм «Белыя Росы», які быў зняты ў 1983 годзе, аўтар сцэнарыя прызнаўся, што не зразумеў, у чым поспех карціны, нягледзячы на «звычайны» прафесіяналізм усіх акцёраў, рэжысёра, і ўсіх, хто меў дачыненне да стварэння кінастужкі.

«Але цягне ў Белыя Росы, і шчасце таму народу, які мае такі фільм!» — заявіў Аляксей Дудараў, выгукнуўшы «Жыве Беларусь!».

На сустрэчы з гледачамі была і актрыса Наталля Харахорына, якая сыграла ў фільме паштальёнку Веру. Яна, у сваю чаргу, назвала сцэнарый «Белых Рос» геніяльным, адзначыўшы, што ў яе як у артысткі ёсць дзве «візітныя карткі» — роля Машы ў фільме «Піраты ХХ стагоддзі» і роля Веры ў «Белых Росах».

Адказваючы на пытанні гледачоў, Аляксей Дудараў адзначыў, што «мы не навучыліся па-сапраўднаму цаніць нічога свайго». «Калі мы будзем гаварыць пра саміх сябе, толькі ў гэтым выпадку мы можам быць цікавыя. „Белыя Росы“ здымаліся на рускай мове, але Санаеў — напалову рускі, Новікаў — рускі, Дабралюбаў — рускі (артысты і рэжысёр фільма) па-сапраўднаму дух нашага народа паказалі», — сказаў пісьменнік. «Трэба любіць сваю зямлю, сваю дзяржаву, свой народ», — сказаў Аляксей Дудараў.

Нагадаем, рэжысёр «Белых Рос», народны артыст БССР Ігар Дабралюбаў, памёр 19 ліпеня 2010 года ў Мінску на 77-м году жыцця пасля працяглай хваробы.

0
vavan / Адказаць
07.10.2011 / 10:05
Белые росы - каланiяльны фiльм. Пра рускiх са знакам качэства.
0
dziadźka z-pad Wilni / Адказаць
07.10.2011 / 10:22
„Белыя Росы“ здымаліся на рускай мове, але Санаеў — напалову рускі, Новікаў — рускі, Дабралюбаў — рускі (артысты і рэжысёр фільма) па-сапраўднаму дух нашага народа паказалі», — сказаў пісьменнік. Цалкам слушна - дух белых русских...
0
савецкія беларосы зь мінулага / Адказаць
07.10.2011 / 10:29
..."Санаеў — напалову рускі (а напалову мангол ?), Новікаў — рускі, Дабралюбаў — рускі " А Дудараў - савецкі прыстасаванец да мазгоў касьцей
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру