Французская балетная пастаноўка Жана-Клода Галата «Дафніс і Хлоя» будзе прадстаўленая ў Мінску 12 кастрычніка на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
Пра гэта карэспандэнту паведамілі ў аддзеле па супрацоўніцтве і культуры пасольства Францыі ў Беларусі.

Выступ французскіх артыстаў адбудзецца ў межах праграмы Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва. Паказ спектакля Жана-Клода Галата арганізаваны пры падтрымцы пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Створаны для Авіньёнскага фестывалю спектакль «Дафніс і Хлоя» (выканаўцы Матыльда Альтарас, Жан-Клод Галата і Паскаль Граў, аўтар музыкі Анры Торг) дзівіць сваёй здольнасцю сумясціць розум, гумар і радасць пачуццяў. Спектакль атрымаў выдатныя водгукі ў прэсе: «маленькі шэдэўр», піша Liberation, «найпрыгажэйшая харэаграфія», сцвярджае Le Nouvel Observateur, «сутнасць любоўных адносін», кажа Le Mond.

Напярэдадні спектакля, 11 кастрычніка, у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў драматург Клод-Анры Бюфар правядзе канферэнцыю па сучаснай французскай харэаграфіі і, у прыватнасці, пра харэографа Жана-Клода Галлота. Майстар-клас у рэпетыцыйнай зале Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ад Беатрыс Акуны, рэпетытара трупы, працягне і дапоўніць канферэнцыю.

Жан-Клод Галата — аўтар 60 харэаграфічных пастановак, прадстаўленых на сцэнах усіх кантынентаў,
сярод якіх такія працы, як «Уліс», «Легенда пра Рамэа і Джульету», «Доктар Лабю», «Амаль Дон Кіхот». Таксама стварыў харэаграфіі балетаў для тэатраў Ліёнскай і Парыжскай оперы. З 1997 па 1999 год на просьбу рэжысёра Тадашы Сузукі Галата стварыў японскую танцавальную трупу горада Шызуока і дапамог яе творчаму развіццю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?