Ужо тое, што створаны брэнд «Мілінкевіч – лідэр дэмакратычных сілаў», які не выклікае пярэчаньня ў большасьці дасьведчанай публікі ў Беларусі і сярод першых асобаў сусьветнай палітыкі – гэта вялікі набытак беларускай дэмакратыі. Настолькі вялікі, што каб яго зьнішчыць, спатрэбіцца шмат сіл і часу. Таму ўсе цяпер рыхтуюцца да вялікай разбуральнай работы, і на тое, каб думаць, а што ж будаваць пасьля на месцы зьнішчанага брэнду, проста няма ані часу, ані сілаў.

Пытаньне лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі не магло ня ўзьнікнуць на нашых старонках, бо апошнім часам стала галоўным пытаньнем у апазыцыі. З аднаго боку, яно быццам і натуральна: калі няма поступу ў дзейнасьці, пачынаеш аналізаваць самога сябе – можа ўва мне штось ня так? Зь іншага боку, самааналіз і самакапаньне могуць захапіць цябе, і будзе здавацца, нібы гэта й ёсьць твая галоўная дзейнасьць.

За быццам абстрактным пытаньнем лідэрства і патаснымі заклікамі да Кангрэсу дэмакратычных сілаў стаіць цалкам канкрэтнае жаданьне пазбавіць Аляксандра Мілінкевіча права называцца лідэрам дэмакратычных сілаў Беларусі.

Усе цяпер рыхтуюцца да вялікай разбуральнай работы, і на тое, каб думаць, а што ж будаваць пасьля на месцы зьнішчанага брэнду, проста няма ані часу, ані сілаў.

Самакапаньне, калі яно робіцца самамэтай, непазьбежна выраджаецца ў самаедзтва. Глядзіце самі. Ужо тое, што створаны брэнд «Мілінкевіч – лідэр дэмакратычных сілаў», які не выклікае пярэчаньня ў большасьці дасьведчанай публікі ў Беларусі і сярод першых асобаў сусьветнай палітыкі – гэта вялікі набытак беларускай дэмакратыі. Настолькі вялікі, што каб яго зьнішчыць, спатрэбіцца шмат сіл і часу. Таму ўсе цяпер рыхтуюцца да вялікай разбуральнай работы, і на тое, каб думаць, а што ж будаваць пасьля на месцы зьнішчанага брэнду, проста няма ані часу, ані сілаў.

Ёсьць і такія, хто мяркуе, што моцны брэнд Мілінкевіча першкаджае стаць моцным брэнду Казуліна. Аднак больш праўдападобна выглядае не аднойчы выказванае меркаваньне, што гэтыя два лідэры добра дапаўняюць адзін аднаго. І патэнцыял гэтага тандэму толькі паказаўся ў веснавы тыдзень 2006 году, але ніяк не раскрыўся.

Улічваючы гэта, думаеш: а чаму б не прысьвяціць чарговы дэмакратычны Кангрэс менавіта гэтай праблеме: як раскрыць патэнцыял лідэрскага тандэму? Як зрабіць так, каб усе працавалі на гэтае раскрыцьцё? Тое, што Казулін у турме, а Мілінкевіч у Брусэлі – цалкам аб’ектыўны вобраз існаваньня беларускай дэмакратыі сёньня. Цяжка ўявіць, каб 25 сакавіка 2006 году Казулін заклікаў разыходзіцца, а Мілінкевіч павёў на Акрэсьціна; каб Казулін паехаў да Ангелы Мэркель, а Мілінкевіч – на Віцьбу‑3. Дый удзел Казуліна ў выбарах, насуперак заклікам аб’яднанай апазыцыі, ужо сёньня, з гістарычнай пэрспэктывы, выглядае як «падказка Бога». Не карыстацца такімі «падказкамі» – губляць уласныя шанцы.

Калі заўтра нашы дэмакраты зруйнуюць брэнд Мілінкевіча і прызначаць новым лідэрам Анатоля Лябедзьку, дык першы, хто страціць ад гэтага, будзе Казулін, які застанецца недзе ў старой адкладзенай партыі, тады як гульцы ўжо распакавалі новыя калоды.

Калі заўтра нашы дэмакраты зруйнуюць брэнд Мілінкевіча і прызначаць новым лідэрам Анатоля Лябедзьку, дык першы, хто страціць ад гэтага, будзе Казулін

Брэнд лідэра – ня толькі мэтафізычная каштоўнасьць, ня толькі здольнасьці гіпнатызёра і вобраз Данка з вырваным сэрцам. Гэта і зусім прагматычны вэктар руху. Як у маркетынгу, дзе брэнд мусіць заваёўваць усё новых спажыўцоў і рынкі, так і ў палітыцы – усё болей людзей дазнаюцца пра лідэра дэмакратычнага руху. Вага яго мусіць расьці, як золатавалютны запас. У гэтым сэнсе паездкі Мілінкевіча па Беларусі – слушная, хоць і занадта індывідуальная тактыка. Урэшце брэнд лідэра дэмакратычных сілаў мусіць набыць такую вагу, што ў крытычны момант з гэтым будзе лічыцца і ўлада, якой бы яна ні была.

Калі заўтра Лукашэнку «прыцісьне» аж настолькі, што спатрэбіцца шукаць кансэнсус з дэмакратамі ці з Захадам праз дэмакратаў, дык якраз Мілінкевіч – той лідэр, які мог бы стаць прадстаўніком дэмакратычных сілаў і пасярэднікам у перамовах з ЕС і Бушам. Ні з кім іншым Лукашэнка гаварыць па сваёй волі ня стане. Бо ніхто іншы для яго настолькі ж не прымальны і не прадказальны. У гэтым сэнсе якраз рост лідэрскай вагі Мілінкевіча спрыяў бы набліжэньню такога дыялёгу, які сёньня выглядае даволі фантастычна, але які мог бы стаць карысным для поступу Беларусі.

Аб’яднаныя дэмакраты ўжо мелі некалькі няўдалых спробаў вылучыць сабе лідэра. І сёньняшняя «лава запасных» амаль не зьмянілася. Пры тым якраз запрошаны збоку Мілінкевіч, як зрэшты і Казулін, які прыйшоў сам і таксама збоку, — сталі найлепшым з усіх магчымых на сёньня ўвасабленьнем лідэра. Цяпер што, вяртацца да сваёй «запасной лавы»?..

Зразумела, што Мілінкевіч – ня бронзавы бюст, і ў цяперашнім самаедзтве дэмакратычнага руху ёсьць і ягоны ўнёсак. Самаізаляцыя яго каманды, адмежаваньне ад іншых і пастаянныя заявы пра тое, што «мы самі» створым нейкі рух, ніяк не спрыяюць захаваньню вобраза агульнага важака. Калі ты лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў, дык у тваёй камандзе павінна быць месца ўсім, хто вызнае дэмакратычныя каштоўнасьці і гатовы на гэта ахвяравацца. А тое, што ты робіш, павінна быць адкрытым для паплечнікаў. Вядома, гэта цяжэй, чым замкнуцца ў гуртку давераных людзей. Але тут і паўстае выбар: лідэрам якога маштабу быць?

Ёсьць і яшчэ адна тэма, якая, магчыма, схіляе нашых дэмакратаў да самакапаньня і самаедзтва. Гэта рэсурсы. Людзі, грошы і амбіцыі, якія могуць быць скіраваныя ў той або іншы бок. Банальна, але факт, што рэсурсы могуць быць прадметам унутранага змаганьня дэмакратаў, а могуць быць супольна зрушаныя на агульную справу. Напрыклад, на памнажэньне такіх агульных набыткаў, якімі ёсьць само аб’яднаньне і прызнаныя ў грамадзтве лідэрскія брэнды

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?