7 кастрычніка адзін з арганізатараў Народнага сходу ў Смалявічах Артур Эшбаеў арыштаваны судом на 7 сутак.

Пра гэта распавёў яго паплечнік Міхаіл Хвядчэня. Артура Эшбаева абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Паводле Міхаіла Хвядчэні, на суд не падзейнічала нават тое, што ў Артура маленькія дзеці, а жонка ў дэкрэтным адпачынку.

Актывістаў, якія прыйшлі ў залю суда, каб падтрымаць Артура, пасля суда адвезлі ў пастарунак, дзе папярэдзілі пра адказнасць за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства і распытвалі пра Народны сход. Іх таксама прымусілі падпісаць пратакол апытання.

Актывіста Артура Эшбаева затрымалі 30 верасня. 3 кастрычніка яго вызвалілі з-пад варты, а судовае пасяджэнне адклалі да 7 кастрычніка, каб выклікаць сведак. Жонка Артура Эшбаева Аляксандра падала скаргу ў пракуратуру на дзеянні міліцыі пры затрыманні Артура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?