Міліцыя затрымала сябра аргкамітэта Народнага сходу Вадзіма Кабанчука і друкаваную прадукцыю, якую меркавалася заўтра раздаваць удзельнікам.

Як распавёў сам Вадзім, міліцыя затрымала яго машыну і адагнала ў Ленінскі РУУС Мінска.

«Зараз вырашаюць, што рабіць. Міліцыя таксама забрала 40 тысяч улётак з праектамі рэзалюцыі народнага сходу, якія меркавалася раздаваць заўтра», — распавёў Вадзім.

Народныя сходы маюць прайсці заўтра ў Мінску і дзясятках іншых гарадоў краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?