Да тысячы чалавек сабралася ў Мінску на Народны сход.

Да тысячы чалавек сабралася ў Мінску на Народны сход.

Народны сход, 12.00. За гадзіну да збору толькі кроплі стукалі па балоце.

Народны сход, 12.00. За гадзіну да збору толькі кроплі стукалі па балоце.

Людзі не пабаяліся ўзняць сцягі, прынеслі расцяжкі з заклікам вызвалення змагароў за свабоду.

Людзі не пабаяліся ўзняць сцягі, прынеслі расцяжкі з заклікам вызвалення змагароў за свабоду.

Да Народнага сходу далучыліся выразнікі крайне левых поглядаў — нацыянал-бальшавікі.

Да Народнага сходу далучыліся выразнікі крайне левых поглядаў — нацыянал-бальшавікі.

Ініцыятары Народнага сходу выступалі з простым мегафонам.

Ініцыятары Народнага сходу выступалі з простым мегафонам.

Слова бралі былыя палітвяўні. Прамаўляе Зміцер Дрозд.

Слова бралі былыя палітвяўні. Прамаўляе Зміцер Дрозд.

Сярод удзельнікаў былі і пенсіянеры, і моладзь, хаць юнакам за пратэст пагражае выключэнне з ВНУ.

Сярод удзельнікаў былі і пенсіянеры, і моладзь, хаць юнакам за пратэст пагражае выключэнне з ВНУ.

Пратэстоўцы аднадушна падтрымалі патрабаванне змены палітычнага і эканамічнага курсу.

Пратэстоўцы аднадушна падтрымалі патрабаванне змены палітычнага і эканамічнага курсу.

«Свабода» — патрабавалі дэманстранты.

«Свабода» — патрабавалі дэманстранты.

«Ёсць яшчэ сілы, каб з крыўдаю насмерць біцца».

«Ёсць яшчэ сілы, каб з крыўдаю насмерць біцца».

Сход прайшоў пад млцным дажджом.

Сход прайшоў пад млцным дажджом.

Людзі пашкамуталі агента-ціхара.

Людзі пашкамуталі агента-ціхара.

Спроба затрымання анархіста. Яму ўдалося адбіцца.

Спроба затрымання анархіста. Яму ўдалося адбіцца.

Смеласць арганізацыі Сходу ўзяў на сябе Генадзь Фядыніч — лідар працоўных радыёэлектроннай прамысловасці.

Смеласць арганізацыі Сходу ўзяў на сябе Генадзь Фядыніч — лідар працоўных радыёэлектроннай прамысловасці.

15.50

У Бабруйску на месцы правядзення Народнага сходу гарадскія ўлады зладзілі кірмаш. На акрэслены лапік за гандлёвымі пунктамі сцягнулася недзе 50 чалавек. Побач з імі знаходзіліся галоўны ідэолаг Аляксандр Маркачоў, намеснік начальніка УУС Сяргей Малішэўскі, маёр Андрэй Малахаў ды маса таямнічых людзей у цывільным. Удзельнікаў сходу здымалі на некалькі камер, у тым ліку аператар тэлеканала «Лад» і падпалкоўнік міліцыі Савіцкі. Сябар аргкамітэта Віктар Бузінаеў

пачаў зачытваць петыцыю. У гэты ж момант яго схапілі супрацоўнікі міліцыі і зацягнулі ў мікрааўтобус.

Пасля затрымання Бузінаева людзі пайшлі ў аддзяленне міліцыі. Увесь гэты час за імі ішоў падпалкоўнік Савіцкі (таксама ў цывільным) і фіксаваў усё на відэакамеру. Бабруйчане пачалі абурацца, патрабавалі, каб мужчына пакінуў іх у спакоі, папярэджвалі, што напішуць на яго заяву ў міліцыю. Падышоўшы да аддзялення, удзельнікі сходу даведаліся, што Віктара Бузінаева адпусцілі: «Спачатку міліцыянт Сяргей Прохараў хацеў скласці пратакол, нават „шапку“ напісаў, — распавядае Віктар Бузінаеў, — Але потым прыйшоў маёр Малахаў і вывеў мяне на вуліцу».

15.40

Народны сход у Кобрыне быў малаколькасны. Міліцыянтаў і супрацоўнікаў КДБ у цывільным адзеньні відавочна было больш.

Адзін з арганізатараў Народнага сходу Аляксандар Мех удакладніў, што ўдзельнікі сходу не прымалі рэзалюцыю, паколькі, па яго словах, «працоўныя калектывы былі загадзя запалоханыя і не вылучалі на Народны сход сваіх прадстаўнікоў», паведамляе радыё «Свабода».

15.30

З’вілася інфармацыя, што з Карэліцкага РУУС пасля трохгадзіннага затрымання адпушчаны слонімскі актывіст Іван Шэга, затрыманы раніцай па дарозе ў Мінск.

15.28

У Слоніме перад пачаткам Народнага сходу гарадскі парк атачылі людзі ў цывільным — супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Большасць з іх былі ў чорных куртках. Сход адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка. Як толькі ён пачаў выступленне, усе асобы ў цывільным пачалі падыходзіць да ўдзельнікаў, а потым спынілі выступленне, матывуючы гэта тым, што сход райвыканкамам не дазволены. Пасля спрэчак людзей у цывільным і тых, хто сабраўся на Народны сход, акцыя была спынена, а Івана Бедку затрымалі і прывезлі ў РАУС. У 15.15 стала вядома, што Іван Бедка адпушчаны пасля складання пратаколу аб парашэнні правапарадку.

15.23

Прынамсі пяць анархістаў былі затрыманы агентамі ў цывільным пасля Народнага сходу ў Мінску. У часе сходу яны трымалі расцяжку «Свабода. Роўнасць. Справядлівасць». Як перадаюць карэспандэнты «Нашай Нівы», прынамсі двух юнакоў адбілі з рук агентаў людзі на прыпынках на плошчы Бангалор.

15.05

У Баранавічах у старым парку прайшоў Народны сход. У ім узялі ўдзел каля ста чалавек. Гарадскія ўлады праігнаравалі запрашэнне грамадзян прыняць удзел у абмеркаванні мясцовых праблем. Затое не праігнаравалі гэтую падзею супрацоўнікі міліцыі, КДБ і журналісты. Удзельнік НС у Баранавічах налічыў 34 відэакамеры. Рэзалюцыя была прынятая, таксама было вырашана правесці другі сход 12 лістапада. Прайшло без затрыманняў, паведамляюць з месца падзей.

14.30

У Брэсце затрыманая кіраўнік рэгіянальнага аддзялення незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Зінаіда Міхнюк. Як паведаміла старшыня Брэсцкага гарадскога аддзялення РЭП Аляксандра Гурына, гэта адбылося прыкладна ў 12.40, калі яны ўдваіх заходзілі ў Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў, месца правядзення Народнага сходу. Да жанчын падышлі тры супрацоўнікі міліцыі, двое з іх затрымалі Міхнюк. Гурына мяркуе, што затрыманую павезлі ў Маскоўскі РАУС. На пляцоўцы, дзе плануецца сход, сабралася больш за 50 чалавек, паведамляюць «Беларускія навіны».

14.25

Як растлумачыў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, пляцоўка ў парку Дружбы народаў абгароджана спецыяльна, як гэта робіцца на любым іншым масавым мерапрыемстве, паведамілі «Беларускія навіны». Людзі, якія сабраліся могуць прайсці на пляцоўку праз металашукальнікі, аднак «яны гэтага не хочуць», сказаў Ластоўскі.

Адзін з ініцыятараў Народнага сходу Генадзь Фядыніч назваў абгароджаную пляцоўку «гетам».

14.20

Народны сход у Магілёве прайшоў спакойна. Каля ДК культуры заводу штучнага валакна па вуліцы Чалюскінцаў сабралася блізу 80 чалавек. Было шмат міліцыі, але яна не перашкаджала правядзенню акцыі. На месцы акцыі

працоўныя з трымерамі стрыглі траву, спрабуючы заглушыць выступоўцаў. Калі яны набліжаліся да ўдзельнікаў сходу, людзі пачыналі гучна пляскаць у ладкі.
На акцыі прысутнічалі прадстаўнікі гарвыканкама і Ленінскага раёна.
14.00

У Гомелі на пляцоўцы каля ДК «Віпра» сабралася каля 400 чалавек. Улады арганізавалі там наперакор Народнаму сходу канцэрт і выставу-продаж сельгаспрадукцыі. На Плошчу сабралі шмат міліцыі. Перакрываючы музыку, людзі часамі гукалі «ШОС», паведамляе агенцтва БелаПАН.

Выступаў сябра аргкамітэта Валер Сляпухін. Рэзалюцыя прынята абсалютнай большасцю, пішуць чытачы з Гомеля. БелаПАН паведамляе таксама пра затрыманне актывіста Партыі БНФ Валера Рапніна. Спадара Сляпухіна, які на сходзе абвесціў пра ранейшае затрыманне яго арганізатараў, пасля заканчэння мерапрыемства калона прыкладна ў 100 чалавек суправаджае дадому, каб не дапусціць яго затрымання. Затрыманая сябра БАЖ Ларыса Шчыракова, якая здымала на відэа Народны сход, а таксама Васіль Рэпнін, Ільля Міронаў і Ірына Вараб’ёва.

13.54

На пытанне, як Івашкевіч ацэньвае сённяшнюю акцыю, ён адказаў: «Гэта толькі пачатак. Трэба працягваць працу па мабілізацыі людзей».

Людзі разыходзяцца з парка Дружбы народаў.

13.54

Удзельнікі Народнага сходу ў Мінску скандуюць «Свабода!» і «Жыве Беларусь!».

13.53

Як паведамляюць з рэгіёнаў, паўнавартыя Народныя сходы не адбыліся там практычна нідзе. Тым не менш, у Магілёве, Гомелі, Баранавічах на сходы сабраліся дзясяткі людзей. А вось у Мінску, нягледзячы на дождж і папярэджанні пракуратуры, на Сход сабралася больш за 600 чалавек.

13.47

З Беларусі знік доступ і да сайта радыё «Свабода». Рэдакцыя «Свабоды» раіць чытачам заходзіць на сайт праз люстэрка.

13.46

Народны сход у Барысаве не адбыўся. Арганізатараў не ўдалося сабраць подпісы 10% жыхароў дома на вуліцы Гагарына, што стаіць насупраць гарадскога стадыёна.

Тым не менш, уранку міліцыя затрымала намесніка кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Льва Марголіна, які стала жыве ў Барысаве. З ім правялі тлумачальную размову. Каля ягонага дома працягвае дзяжурыць патрульная машына, паведамляе радыё «Свабода».

Яно ж паведамляе, што сходы не адбыліся і ў Слуцку і Вілейцы. На месцы меркаваных сходаў назіралася вялікая канцэнтрацыя міліцыі.

13.42

Колькасць удзельнікаў Народнага сходу ў Мінску дасягнула перавышае 600 чалавек. Дакладна ацаніць колькасць людзей цяжэй, чым звычайна: парасоны засланяюць галовы.

13.41

У Глыбокім затрыманы Зміцер Лупач. Пра затрыманне гэтага селяніна і грамадскага актывіста паведамляюць чытачы «Нашай Нівы».

13.40

Некалькі дзясяткаў чалавек спрабавалі правесці сход у Жодзіне. Яны гуртаваліся каля аточанага міліцыянтамі стадыёна, паведамляе zhodzina.by.

13.33

Івашкевіч: Мы не спыняем Народнага сходу, а прыпыняем яго да 12 лістапада. !2 лістапада, а 13-й гадзіне збярэмся на гэтым самым месцы.

Ён агучвае патрабаванні Народнага сходу па пунктах. За кожны пункт прысутныя галасуюць.

Анархісты па-ранейшаму скандуюць сваё, не зважаючы на мітынг.

13.30

Былы палітвязень Зміцер Дрозд акцэнтуе ўвагу на становішчы палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца ў турмах, заклікае дабівацца іх вызваленння.

13.27

Колькасць удзельнікаў Народнага сходу дасягнула 600–700 чалавек.

13.27

Каля 15 анархістаў стаяць асобна з расцяжкай «Свабода, роўнасць, справядлівасць» і скандуюць свае лозунгі.

13.20

Наступным мегафон бярэ Віктар Івашкевіч. Ён узлез на скульптуру, як на імправізаваную трыбуну, стаў паміж бусламі і выступае адтуль. Людзі вітаюць гэта апладысментамі. «Нам трэба многа працаваць, каб на Народны сход збіраліся тысячы», — кажа ён.

Сярод прысутных ёсць група нацболаў з расцяжкай: «Мы не будзем плаціць за крызіс».

13.18

Кіраўнік незалежнага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Фядыніч выступае эмацыйна, звяртаецца да Ладуцькі, іншых кіраўнікоў. «Мы не пойдзем у гета!» — кажа ён, маючы на ўвазе абгароджаную турнікетамі пляцоўку. Папярэджвае, што, калі сітуацыя не зменіцца, могуць адбыцца галодныя бунты. «Рабочыя не маюць магчымасці абедаць у сталовых», — кажа ён. Выступ сканчае выгукам «Жыве Беларусь!» Люд яго падтрымлівае: «Жыве».

13.15

Выступае Генадзь Фядыніч. «Улада не гатовая да дыялогу», — заявіў ён. Ён звінаваціў улады ў татальным падмане. «Яны павышаюць цэны і кажуць, што народ жыве ўсё лепш», — кажа ён. Фядыніч выступае ў мегафон — іншай гукаапаратуры няма. Збор так і адбываецца па-за турнікетамі.

13.10

Месцы Народных сходаў у розных гарадах краіны аточаны металічнымі турнікетамі. На месца сходаў для застрашвання грамадзян прыгналі аўтазакі, звезлі спецназ і «ідэалагічных работнікаў». Гэтыя захады былі прыняты, нягледзячы на тое, што ад ночы ва ўсёй краіне працягваецца моцны дождж.

13.08

Узняўся першы бел-чырвона-белы сцяг и расцяжка «Свабода Бандарэнку».

13.05

Прысутным раздаюць «Рэзалюцыю Народнага схода горада Мінска». З’явіліся першыя сцягі: пяць сцягоў «Еўрапейскай Беларусі», сцяг Мінска з выявай Божай Маці. Узнялі і першую расцяжку: «Саннікаў — наш прэзідэнт». Сярод прысутных з’явіўся адзін з каардынатараў Народнага сходу Віктар Івашкевіч.

13.00

Сайт «Народнага сходу», які 8 кастрычніка яшчэ, а 8.30 раніцы без праблемаў адчыняўся, ад 10-й гадзіны пачаў працаваць збойна. Такое і раней здаралася з незалежнымі сайтамі ў дні масавых акцый. Цяжкасці з доступам могуць тлумачыцца ддос-атакамі або блакаваннем рэсурсаў.

Таксама з Беларусі няма доступу або замаруджаны доступ да сайтаў «Хартыі’97» і «Белпартызана», а таксама Вконтакте.

12.57

У парку Дружбы народаў — каля трохсот чалавек, перадае карэспандэнт НН. Яны па-ранейшаму не ідуць на абгароджаны турнікетамі ўчастак, а групуюцца ля паркавай скульптуры — бусла на гняздзе.

12.48

Сярод прысутных заўважаныя экс-кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, палітвязень Мікіта Ліхавід. За Някляевым паўсюль ходзіць спецслужбіст з відэакамерай.

12.45

Сярод тых, хто прыйшоў на Народны сход, заўважны мужчына з каструляй, на якой напісана: «Радзіма-маці, накармі сваіх дзяцей» На Бангалоры сабралася каля сотні людзей, аднак за турнікеты прайшоў пакуль толькі адзін.

12.35

Пачынаюць збірацца людзі. Ужо ёсць некалькі дзясяткаў чалавек.

Яны не заходзяць за турнікеты на плошчу, групуюцца побач.
12.30

Як паведамляюць карэспандэнты НН, плошча Бангалор абгароджаная турнікетамі. Ёсць некалькі ўваходаў, ля якіх стаяць спецназаўцы з ручнымі металадэтэктарамі. Побач — паветачкі, пад якімі хаваюцца міліцыянты. Супрацоўнікаў сілавых структураў пакуль няшмат. Ідзе моцны дождж.

* * *

Паведамляе радыё «Свабода»:
Наваполацкага арганізатара Народнага сходу Яўгена Парчынскага затрымалі без тлумачэньня прычынаў.
Міліцыянты сустрэлі спадара Парчынскага каля пад’езда і сказалі, што зь ім хочуць паразмаўляць у гарадзкім аддзеле міліцыі Наваполацку. Іншых прычынаў затрыманьня не патлумачылі, загадалі чакаць, пакуль прыйдзе начальства. Яшчэ — загадалі пакінуць у «дзяжурцы» мэгафон, прызначаны для вядзеньня сходу.
Аршанскія арганізатары Народнага сходу Мінай Карніенка і Мікалай Дзямідаў былі затрыманыя ў 12.15 на вуліцы Леніна, недалёка ад гарадзкога стадыёну, дзе заплянаваны Народны сход.

Абодвух прывезьлі ў гарадзкі аддзел міліцыі — як патлумачылі міліцыянты, каб зрабіць асабісты догляд і «узяць тлумачэньні наконт зброі». Пра якую зброю вядзецца — затрыманыя нават ня ведаюць.

Затрыманы Віктар Калесьнік, арганізатар Народнага сходу ў Полацку, і Вячаслаў Бойка, які вёз на сход электрагенэратар.
Іх машынк спыніла ДАІ, супрацоўнікі заявілі, што машына, падобна, скрадзеная. Спадара Вячаслава завезьлі ў ДАІ, а Віктара Калесьніка павезьлі ў Наваполацак, у адзьдзел крымінальнага вышуку. Прычыфна — тое, што ўчора ён не зьявіўся на дактыляскапію. Актывіст гаворыць, што адбіткі ягонах пальцаў у міліцыі ёсьць ужо даўно — іх зьнялі падчас аднаго з ранейшых затрыманьняў.
Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку забралі міліцыянты.
Зранку дахаты прыйшлі супрацоўнікі інспэкцыі па выкананьню пакараньняў і сказалі, што пакуль Сяргей мусіць пабыць пад аховай — бо ў Віцебску сёньня заплянаваная нейкая апазыцыйная акцыя, — паведаміла жонка актывіста Алена Каваленка.

Яна патлумачыла, што дачыненьня да арганізацыі Народнага сходу Сяргей Каваленка ня мае. Але яшчэ ня скончыўся тэрмін умоўнага пакараньня, прысуджанага за вывешваньне сьцяга на навагодняй ёлцы 7 студзеня 2010 году на плошчы Перамогі ў Віцебску. Верагодна, у міліцыі апасаюцца нейкіх падобных інцыдэнтаў.

А 12-й гадзіне на прыватнай аўтамашыне Ўладзімер Кацора, Васіль Палякоў і юрыст Леанід Судаленка выехалі з офісу АГП на вуліцы Палескай. Літаральна праз 200 мэтраў іх спынілі супрацоўнікі ДАІ і спэцназаўцы пад камандаваньнем маёра Алейнікава
. Ва Ўладзімера Кацоры забралі пасьведчаньне кіроўцы і загадалі ехаць у Цэнтральны РАУС. Машыну ўзялі ў аблогу міліцэйскія аўтамабілі.

Маёр Алейнік патлумачыў, што арганізатары сходу мусяць даць тлумачэньні наконт улётак пра Народны сход, распаўсюджаных на вуліцы Юбілейнай.

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі на прыватнай аўтамашыне кіраўніка абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімера Сякерку.
Ён меўся прывезьці на Народны сход на вуліцу Юбілейную гукаўзмацняльную апаратуру. Аўтамашыну Сякеркі спынілі дзяржаўтаінспэктары на той падставе, што нібыта падобны легкавік «знаходзіцца ва ўгоне».
Раней у Гомелі быў затрыманы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі пенсіянер Уладзімер Няпомняшчых.
У Асіповічах затрыманы грамадзкі актывіст Ігар Сімбіроў. Ён знаходзіцца ў пастарунку чыгуначнага вакзалу райцэнтру.
Праз тэлефон ён паведаміў, што ў электрычкі ён зьбіраўся ў Менск. У ёй на яго напалі двое чалавек у цывільным. Зьбілі. Потым выцягнулі з электрычкі й зацягнулі ў пастарунак. Паводле Сімбірова затрыманьнем кіраваў падпалкоўнік Рогаль. Міліцыянты затрыманьне патлумачылі тым, што актывіст нібыта перавозіць незаконныя рэчавы. Зьбіраюцца праводзіць асабісты агляд.
У Слоніме суботу раніцай быў затрыманы Іван Шэга,
кіраўнік Слонімскай раённай арганізацыі партыі БНФ. Ён ехаў сваёй машынай у сталіцу на партыйны сойм. Яго затрымалі на дарозе міліцыянты, і цяпер ён знаходзіцца ў Карэлічах у РАУС.
На адзінаццаць гадзінаў раніцы ў Мастоўскі РАУС выкліканы для разьбіральніцтва Сяргей Трафімчык, грамадзкі актывіст зь Бярозаўкі.

Ён паведаміў па тэлефоне нашаму Радыё, што быў затрыманы ў Мастах учора, выпусьцілі яго ўвечары. Спачатку яго машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, сказалі, што патрэбна яе агледзець. Тлумачэньне: у вясковай цёткі штосьці скралі, таму машына пад падазрэньнем. Пазьней Сяргею Трафімчыку загадалі ехаць у РАУС, дзе пратрымалі некалькі гадзінаў. Па яго словах, у машыне была рэклямная прадукцыя радыё «Рацыя» і Белсату. Пакуль ідзе дазнаньненаконт «законнасьці друкаванай прадукцыі», паведаміў ён.

Журналіста Кастуся Шыталя будуць судзіць у Мёрах пасьля Народнага сходу.

Ён зьбіраўся напісаць матэрыял пра Народны сход у мястэчку Дзісна для сайту westki.info. Але ўвечары 7 кастрычніка ў дарозе яго затрымалі міліцыянты, і ў Мёрскім РАУС на хлопца склалі пратакол нібыта за нецэнзурную лаянку.

Першапачаткова міліцыянты казалі, што затрымліваюць Кастуся Шыталя па падазрэньні ў крадзяжы. Гэта хлопцу паведамілі, калі спынілі машыну, у якой ён ехаў у бок Мёраў «аўтаспынам». Яго нават былі павезьлі ў Шаркоўшчыну нібыта на апазнаньне да гаспадара скрадзеных рэчаў. Аднак потым міліцыянты перадумалі ды павезьлі Кастуся ў Мёры.

* * *

Сёння ў трох дзясятках гарадоў Беларусі мае адбыцца першая буйная акцыя апазіцыі ў гэту восень — Народны сход. У Мінску ён павінен пачацца, а 13-й гадзіне на Плошчы Бангалор.

Арганізатары акцыі не сталі падаваць заяўку на правядзенне сходу, бо, паводле іх, па законе абраны фармат мерапрыемства гэтага не патрабуе.

На Народным сходзе плануецца абмеркаваць актуальныя эканамічныя і сацыяльна-палітычныя праблемы краіны, а таксама выбраць прадстаўнікоў, якія перададуць патрабаванні ўдзельнікаў сходу уладам.

Патрабаванні ўдзельнікаў Народнага сходу

Спыніць неабгрунтаваны рост цэнаў.

Забяспечыць рэальныя заробкі, пtнсіі, стыпендыі і грашовыя дапамогі на ўзроўні снежня 2010 года ў даляравым эквіваленце.

Забяспечыць грамадзянам магчымасць свабоднага абмену валюты, дазволіць вяртаць валютныя крэдыты ў беларускіх рублях.

Не дапускаць схаванага беспрацоўя і спынення працы прадпрыемстваў.

Спыніць таемны мафіёзны распродаж беларускіх прадпрыемстваў.

Гарантаваць свабодную і бесперашкодную працу недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Рассакрэціць «прэзідэнцкі фонд», а яго сродкі накіраваць на сацыяльную дапамогу малазабяспечаным.

Разняволіць гаспадарчую ініцыятыву і даць прадпрымальнікам магчымасць ствараць новыя працоўныя месцы.

* * *

Напярэдадні Генпракуратура і Мінгарвыканкам папярэдзілі арганізатараў пра несанкцыянаванасць сходу, а ў Мінску быў абвешчаны суботнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?